Пазнаёміцца з арабскім пісьмом і навучыцца чытаць запісаныя арабіцай славянскія тэксты са старых рукапісаў дае магчымасць новы навукова-метадычны практыкум:
“Чытаем кітабы”
У рамках навуковага семінара “Пісьмовая спадчына беларускіх татараў”, які дзейнічае пры сектары ўсходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, з сакавіка 2023 г. пачынае працу новы практыкум – “Чытаем кітабы”.
Як вядома, гэтыя манускрыпты, запісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць сярод іншага тэксты на беларускай і польскай мовах. Пры гэтым беларускія тэксты XVII–XVIII стст., запісаныя арабіцай, па колькасці значна перавышаюць кірылічныя і лацінаграфічныя. Рэлігійныя і дыдактычныя творы, займальныя аповесці і апісанні рытуалаў, знахарскія і астралагічныя тэксты не толькі раскрываюць духоўны свет беларускіх татараў, але таксама адлюстроўваюць культурныя ўплывы з боку іх суседзяў – беларусаў, літоўцаў, палякаў, яўрэяў. Таму тэксты кітабаў уяўляюць цікавасць як аб'ект даследавання для розных спецыялістаў: філолагаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў, этнографаў.
Практыкум “Чытаем кітабы” дае магчымасць асабіста дакрануцца да ўнікальных першакрыніц. Першая сустрэча адбудзецца ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа (Сурганава 1/2, аўд. 302)
9 сакавіка ў 15.00.
Запісацца і задаць пытанні можна па адрасе: [email protected] ці па тэлефоне: +375 29 857 26 71.
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Government Organization, вУлица Сурганава, 1, корп. 2, Minsk.
20/02/2023
https://iml.belcentre.by/respublikanskaja-dyktouka-pa-bielaruskaj-movie-prymierkavanaja-da-miznarodnaha-dnia-rodnaj-movy
Дарагія сябры!
Прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, якая адбудзецца 21 лютага 2023 г. з 13:00 да 14:00, можна па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=2D2LlHy3_Zw
Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Вы можаце пісаць тэкст дыктоўкі на спецыяльным бланку (гл. далучэнне).
Па пытаннях арганізацыі мерапрыемства можна звяртацца па тэлефоне +375 17 270-04-74 або электроннай пошце [email protected].
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня р...
https://iml.belcentre.by/naviny/16-02-2023-da-miznarodnaha-dnia-rodnaj-movy-instytutam-movaznaustva-imia-iakuba-kolasa-zaplan
Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа запланавана правядзенне наступных мерапрыемстваў:
20 лютага 2023 г. (панядзелак)
11.00 – удзел дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л.Капылова ў прэс-канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы (Прэс-цэнтр Дома прэсы, г. Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, д. 10 А).
13.40 – творчая сустрэча дырэктара Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Саверчанкі І.В. з вучнямі 10–11 класаў СШ № 137 імя П.М.Машэрава г. Мінска. Тэма сустрэчы “Магія слова” (г. Мінск, вул. Каліноўскага, д. 50/2).
14.00 – сустрэча з курсантамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
у межах якой будзе праведзена гутарка “Дзень роднай мовы” (г. Мінск, пр. Машэрава, 6 А, бібліятэка, чытальная зала). Падчас гутаркі будуць разгледжаны прававыя аспекты функцыянавання беларускай мовы як дзяржаўнай у Рэспубліцы Беларусь.
21 лютага 2023 г. (аўторак)
13.00-14.00 – Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і Года міру і стваральнай працы (прыняць удзел у дыктоўцы можна як непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, д. 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пак. 110), так і ў фармаце анлайн. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю (запоўніць Google-форму)).
14.00 – выступленне вучоных-мовазнаўцаў у якасці спікераў на базе Інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы (г. Мінск, вул. Макаёнка, д. 12). Расказ пра гісторыю беларускай мовы, народныя гаворкі, змены ў сучаснай лексічнай сістэме.
15.00 – сустрэча вучоных-мовазнаўцаў і беларускіх пісьменнікаў са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Маскоўская, 17). Дыялог са студэнтамі Акадэміі кіравання пра ролю пісьменніка ў развіцці, захаванні і папулярызацыі беларускай мовы.
22 лютага 2023 г. (серада)
11.00 – круглы стол “Мастацкі пераклад ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму: праблемы і перспектывы” (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302). Мэта – раскрыць асаблівую значнасць бікультурнасці і блізкароднаснага беларуска-рускага білінгвізму, уласцівых гісторыка-культурнай сітуацыі Беларусі, як перакладазнаўчай праблемы.
12.40 – круглы стол “Перспектывы развіцця беларускай этналінгвістыкі” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск, вул. Карла Маркса, д. 31, філалагічны факультэт). Мэта – вызначыць перспектыўныя кірункі студэнцкіх даследаванняў у галіне этналінгвістыкі.
13.00-15.00 – сустрэча са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
(г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302). Тэма сустрэчы “Акрыленыя словам”. Мэта сустрэчы – гутарка пра беларускую літаратурную мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры, знаёмства студэнтаў з актуальнымі даследаваннямі акадэмічнага мовазнаўства. Выступленне ўдзельнікаў паэтычнага гуртка БДУКМ “БУКет”.
14.00 – сустрэча з чытачамі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска, у межах якой будзе прачытана навукова-папулярная лекцыя “Жывое ў вяках беларускае слова” (г. Мінск, вул. Веры Харужай, д. 16). На матэрыяле помнікаў старабеларускай пісьменнасці і гісторыка-лінгвістычных слоўнікаў будзе прадстаўлена гісторыя развіцця і функцыянавання лексікі беларускай мовы.
19.00 – прэзентацыя “Беларускі N-корпус 2023: новае ў праекце і планы на будучыню” (Zoom).
Zoom: https://us02web.zoom.us/j/88916176627.
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 889 1617 6627.
Код доступу: 396039.
Беларускі N-корпус – першы публічны збор тэкстаў беларускай мовы з пашыранай магчымасцю пошуку. Праект складаецца з некалькіх частак: уласна корпуса тэкстаў (XVI–XXI стст.), корпуса перакладаў Бібліі на беларускую мову, граматычнай базы беларускай мовы (265 тыс. слоў), беларускай праверкі арфаграфіі і інш. Корпус мае шэраг падкорпусаў: выданні Францыска Скарыны, тэксты ХІХ ст., тэксты 1945–2023 гг. і інш. Аб’ём корпуса – ~1,07 млрд слоў. Граматычная база змяшчае каля 265 тыс. cлоў і ~ 4.5 млн словаформаў. Калі выдаць яе на паперы, то атрымаецца 50–60 тамоў (37 тыс. старонак) такога фармату, як “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (у 5 тамах). Для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай, будзе карысны і анлайнавы Сэрвіс праверкі арфаграфіі, які дапаможа пазбавіцца ад памылак у тэксце, напісаным па-беларуску афіцыйным правапісам. Таксама на старонцы сэрвісу вы можаце спампаваць праграму праверкі арфаграфіі для розных браўзераў аперацыйнай сістэмы Windows (уключна з Skype, Microsoft office і г.д.), тэкставага рэдактара LibreOffice/OpenOffice, паштовага кліента Mozilla Firefox/Thunderbird і інш.
23 лютага 2023 г. (чацвер)
11.00 – Круглы стол “Часопісу «Беларуская лінгвістыка» – 50” (г. Мінск, Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302). Часопіс “Беларуская лінгвістыка” заснаваны ў 1972 г. на базе акадэмічнага Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Падчас круглага стала будзе прадстаўлены тэматычны агляд апублікаваных за ўсе гады існавання часопіса артыкулаў і матэрыялаў, а таксама прааналізаваны ўдзел мовазнаўцаў розных часавых перыядаў – як айчынных, так і замежных. Супрацоўнікі, якія стаялі каля вытокаў выдання, падзеляцца ўспамінамі.
11.00 – навукова-папулярная лекцыя “Рукапісы татараў ВКЛ у кантэксце беларускай гісторыі і культуры” (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пак. 110). Рукапісныя кнігі татараў былога ВКЛ і іх нашчадкаў, запісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах. Пры гэтым арабскі алфавіт быў дапасаваны да перадачы славянскага маўлення. У рукапісах можна знайсці палемічныя і дыдактычныя творы, займальныя аповесці, каляндарна-астралагічныя і варажбітныя тэксты і шмат чаго іншага. Нярэдка сустракаюцца пераклады з усходніх моў альбо мясцовыя адаптацыі вядомых у мусульманскім свеце гісторый. Такога тыпу творам падчас лекцыі будзе нададзена асаблівая ўвага.
11.00 – майстар-клас для студэнтаў-замежнікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта “Гавары са мной па-беларуску” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 65, корп. 1, аўд. 202).
Мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай мовы сярод замежных студэнтаў; знаёмства з асаблівасцямі беларускай арфаграфіі і вымаўлення, вывучэнне этыкетных маўленчых формул.
15.00 – сустрэча з вучнямі 5-х класаў гімназіі № 23 г. Мінска, у межах якой будзе праведзена гутарка “Бацькі і дзяды нашу мову стварылі, каб звонка звінела...” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 45).
Мэта сустрэчы: развіццё моўна-эстэтычнага густу і маўленчай культуры школьнікаў з апорай на праграмныя творы беларускай літаратуры.
24 лютага 2023 г. (пятніца)
11.30-13.00 – сустрэча са студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, у межах якой будзе прачытана навукова-папулярная лекцыя “Беларуская мова на старонках даўніх рукапісаў і старадрукаў” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 65, корп. 1, аўд. 202). Мэта сустрэчы – пазнаёміць студэнтаў з гісторыяй старабеларускай мовы, расказаць пра беларускія друкаваныя і рукапісныя помнікі, паказаць іх факсімільныя выданні.
25 лютага 2023 г. (субота)
11.00-13.00 – сустрэча з настаўнікамі і вучнямі Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа, у межах якой будзе праведзена гутарка “Родная мова, цудоўная мова...” (в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскага р-на, Мінскай вобл., вул. Школьная, 8). Падчас сустрэчы будзе разгледжана творчасць Якуба Коласа ў кантэксце беларускай класічнай літаратуры, паказана развіццё творчых традыцый у дзейнасці літаратурнага аб’яднання “Маладыя каласкі” Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы.
27 лютага 2023 г. (панядзелак)
прэзентацыя дакументальнага фільма “Гаворкі Беларусі”, падрыхтаванага старшым навуковым супрацоўнікам Шклярыкам В.А., у рамках мерапрыемства “Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць”, прысвечанага Дню роднай мовы (арганізатар – грамадскае аб’яднанне “Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы»” (г. Масква); месца правядзення – Цэнтр славянскіх культур Бібліятэкі замежнай літаратуры; трансляцыя будзе адбывацца на сайце https://xn--80atdujec4e.xn--p1ai/).
08/02/2023
Семінар «Славянскія тэксты арабскім пісьмом» (01.02.2023) 1 лютага 2023 года ў філіяле «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся навуко...
27/01/2023
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дарагія сябры!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2023 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/-kolas-institute) і на платформе ZOOM. Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю да 20 лютага па спасылцы:
https://forms.gle/j7MgWZ9ewK5n5D4S8
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю.
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,
электронная пошта: [email protected].
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове 2023 Дата і час правядзення: 21 лютага 2023 г., 13:00–14:00 Дыктоўка праводзіцца анлайн. Арганізатар: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай ку....
https://iml.belcentre.by/kanfierencyi/miezdunarodnaja-naucnaja-konfierienciia-%C2%ABrusskij-iazyk-v-sovriemiennom-bilinhvalnom-pro
Уважаемые коллеги!
27 апреля 2023 г. в ГНУ «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси» (Институт языкознания имени Якуба Коласа) состоится Международная научная конференция «Русский язык в современном билингвальном пространстве», посвященная Году русского языка как языка межнационального общения в странах СНГ.
Необходимая информация по участию в конференции содержится в информационном письме.
Приглашаем к участию!
Место проведения: ул. Сурганова 1, корп. 2, ауд. 302.
Начало: 10.00
Продолжительность выступлений: до 10 мин, дискуссия – 5 мин.
Языки конференции: русский.
19/01/2023
https://iml.belcentre.by/naviny/19-01-2023-sieminar-slavianskija-teksty-arabskim-pismom
Семінар "Славянскія тэксты арабскім пісьмом"
Рэлігійныя рукапісныя кнігі – кітабы – на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных групаў Беларусі – беларускімі татарамі, нашчадкамі татараў былога ВКЛ. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты не толькі на ўсходніх (арабскай і цюркскай), але таксама на старабеларускай і старапольскай мовах.
Беларускія тэксты XVII–XVIII стст., запісаныя арабіцай, па сукупным аб’ёме значна перавышаюць кірылічныя і лацінаграфічныя тэксты таго перыяду. Старажытныя манускрыпты з’яўляюцца ўнікальнымі першакрыніцамі, якія зафіксавалі беларускую і польскую мову мінулых стагоддзяў у форме, вельмі набліжанай да яе жывога гучання ў тыя часы з усімі дыялектнымі асаблівасцямі.
Удзельнікам семінара будзе прадстаўлены для абмеркавання шэраг арыгінальных тэкстаў з рукапісаў XVII–XIX стст. у транслітарацыі.
Семінар пройдзе 1 лютага 2023 г. з 11.00 да 12.30 па адрасе: Сурганава 1/2, аўд. 302.
Прадугледжаны ўдзел анлайн; для гэтага трэба загадзя зарэгістравацца, даслаўшы заяўку на адрас: [email protected], у якой указаць:
прозвішча і імя,
установу, пасаду,
e-mail.
Запрашаем усіх зацікаўленых!
28/12/2022
Усіх нашых карыстальнікаў віншуем з Калядамі і Новым годам!
Дадалі руска-беларускі паралельны корпус. Пакуль ён змяшчае толькі пераклады кодэксаў Рэспублікі Беларусь, але будзе пашырацца -
https://bnkorpus.info/paralelny.be.html
Паралельны корпус - надзвычай зручны інструмент не толькі для перакладчыкаў, але і для ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы. Вельмі часта паралельны корпус можа даць больш цікавую альтэрнатыву для перакладу, чым перакладныя слоўнікі. Вельмі раім карыстацца нашым рэсурсам і яшчэ паралельным руска-беларуска-рускім корпусам на сайце Нацыянальнага корпуса рускай мовы - https://ruscorpora.ru/new/search-para.html?lang=bel
Шаноўныя калегі!
Сектар этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі плануе правесці круглы стол “ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА ЯК ФАКТАР ФАРМІРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА САМАВЫЗНАЧЭННЯ”.
Круглы стол будзе праводзіцца 27 снежня 2022 г. а 11 г. у 302 п. (Сурганава, 1/2).
ЗАПРОШАНЫЯ ВЫСТУПОЎЦЫ:
КОЗЕНКА МІКАЛАЙ АЛЯКСЕЕВІЧ, этнахарэограф, кіраўнік Міжнароднага фестывалю традыцыйнага мастацтва “Берагіня”, кіраўнік узорнага калектыву “Берагіня”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
КАЛАЦЭЙ ВЯЧАСЛАЎ ВІКТАРАВІЧ, кандыдат культуралогіі, дацэнт, кіраўнік фальклорнага гурта «Vietakh»
ГЛУШКО АЛЯКСЕЙ ВІКТАРАВІЧ, навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, намеснік старшыні “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”
09/12/2022
https://iml.belcentre.by/naviny/09-12-2022-tlumacalny-slounik-bielaruskaj-movy-historyja-i-sucasnasc
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча са студэнтамі 2–3 курсаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Мерапрыемства арганізавалі супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, каб бліжэй пазнаёміць будучых настаўнікаў-беларусаведаў з асаблівасцямі лексікаграфічнай дзейнасці.
Загадчыца аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А.М. Лапцёнак зрабіла невялікі экскурс у гісторыю Інстытута мовазнаўства, азнаёміла з гісторыяй і дзейнасцю аддзела, паведаміла пра слоўнікавыя выданні, якія ствараліся супрацоўнікамі гэтай структурнай адзінкі. Галоўнай тэмай сустрэчы стаў “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5 тамах, 6 кнігах, першы том якога выйшаў 45 гадоў назад. Алена Мікалаеўна расказала пра некаторыя падрабязнасці стварэння першага вялікага тлумачальнага слоўніка ў гісторыі айчыннай лексікаграфіі, спецыфіку падрыхтоўчай працы па распрацоўцы ТСБМ. Студэнтам прадэманстравалі карткі з картатэкі для ўкладання тлумачальнага слоўніка, а таксама расказалі, з якімі цяжкасцямі маглі сустракацца лексікографы падчас падрыхтоўкі такога роду выданняў.
24/11/2022
https://iml.belcentre.by/publikacyi/z-rukapisnaj-spadcyny-tatarau-vkl-teksty-i-dasliedavanni
З рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ: тэксты і даследаванні: зборнік навуковых прац / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства; навук. рэд.: І.А. Сынкова, М.У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 177 с.
Артыкулы, што змешчаны ў зборніку, закранаюць розныя аспекты вывучэння рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага. Розныя пісьмовыя помнікі даследуюцца праз прызму мовазнаўства, рэлігіязнаўства, культуралогіі. У другой частцы даецца кадыкалагічнае і бібліяграфічнае апісанне рукапісаў, якія ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак.
03/11/2022
https://www.youtube.com/watch?v=BFvVZBSWYkU
Канферэнцыя «Пісьмовая спадчына татараў ВКЛ і яе гісторыка-культурны кантэкст» (21.10.2022) 21 кастрычніка 2022 года ў філіяле «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла ...
Click here to claim your Sponsored Listing.
Location
Category
Telephone
Website
Address
Minsk
220072
