У рамках праекта "Гродна - горад турыстычны" супрацоўнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка стварылі кароткі візуальны экскурс па нашым горадзе. На працягу некалькіх хвілін глядач паспявае «прагуляцца» па самых знакавых кутках Гродна: велічныя Стары і Новы замкі – сведкі праўлення вялікіх князёў і каралёў, старажытная Каложская (Барысаглебская) царква XII стагоддзя, барочны Фарны касцёл з легендарнымі гадзіннікамі 1671 года, Вялікая харальная сінагога - сімвал шматнацыянальнага мінулага горада.
Городская центральная библиотека им. А. Макаёнка
Здесь Вы найдёте информацию о проведённых мероприятия
09/06/2026
9 чэрвеня атрад прышкольнага лагера сярэдняй школы №6 імя Рыгора Гарнавых прыняў ўдзел у мерапрыемстве “Беларускія пісьменнікі-юбіляры”. Сустрэча стала сапраўдным падарожжам у свет роднай гаворкі і традыцый. Дзеці з натхненнем прыгадалі выдатных пісьменнікаў-юбіляраў - класікаў беларускай літаратуры. Юныя чытачы адчынялі для сябе глыбіню іх твораў. А пагрузіцца ў пісьменніцкі свет творчасці, атрымаць асалоду ад чытання вершаў і баек дапамагла прысутным, выкладчык, дацэнт кафедры беларускай філалогіі ДУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы» Святлана Тарасава. У завяршэнні сустрэчы навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Загадкі дзеда Кандраткі».
04/06/2026
4 чэрвеня ў бібліятэцы прайшла імпрэза, прысвечаная нашаму гораду «Горад, у якім мы жывем», на якім прысутнічалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання Кастрычніцкага раёна для інвалідаў. Слухачы з задавальненнем успаміналі гісторыю заснавання Гродна. Потым разам з адправіліся ў віртуальнае падарожжа па горадзе, пабывалі ў многіх любімых месцах: Каложскім парку, вуліцы Савецкай, Ажэшкі і многіх іншых гістарычных аб'ектах горада. Паўдзельнічалі ў інтэрэктыўнай віктарыне "Гэта мой горад". У якасці практычнага занятку слухачам было прапанавана намаляваць свой асабісты падарунак гораду.
03/06/2026
Сёння для дзяцей са школьнага лагера ў бібліятэцы прайшло займальнае мерапрыемства, прысвечанае Фестывалю нацыянальных культур “Фестывальная вясёлка над Гродна”. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі, звычаямі і творчасцю розных народаў, якія прадстаўлены ў Беларусі. У фарамаце відэапрэзентацыі ўбачылі маляўнічыя фатаграфіі нацыянальных касцюмаў, даведаліся пра святы і абрады розных народаў. Дзякуючы віктарыне «Угадай народ па традыцыі» – удзельнікі адгадвалі, якой нацыянальнасці адпавядае той ці іншы звычай ці страва. Другая частка мерапрыемства была прысвечана жанчынам, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю нашага горада.
01/06/2026
Людзі, лета!!! Віншую!!!
Яшчэ сёння Міжнародны дзень дзяцей! Усе мы імі былі, таму са святам!
У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень дзяцей.
Міжнародны дзень дзяцей — адно з самых старых міжнародных святаў. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята ў 1925 годзе на Сусветнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дабрабыту дзяцей, у Жэневе. Гісторыя замоўчвае, чаму менавіта 1 чэрвеня было вырашана адзначаць гэты дзіцячы свята.
Паводле адной з версій, у 1925 годзе Генеральны консул Кітая ў Сан-Францыска сабраў групу кітайскіх дзяцей-сірот і арганізаваў для іх святкаванне Дуань-у цзе (Фестывалю лодак-драконаў), дата якога як раз прыпала на 1 чэрвеня. Па шчаслівай выпадковасці, дзень супаў і з часам правядзення "дзіцячай" канферэнцыі ў Жэневе.
У Міжнароднага дня дзяцей ёсць сцяг.
Сцяг Міжнароднага дня дзяцей
На зялёным фоне, які сімвалізуе рост, гармонію, свежасць і пладавітасць, вакол знака Зямлі размешчаны стылізаваныя фігуркі — чырвоная, жоўтая, сіняя, белая і чорная. Гэтыя чалавечыя фігуркі сімвалізуюць разнастайнасць і талерантнасць. Знак Зямлі, размешчаны ў цэнтры, — гэта сімвал нашага агульнага дома.
29/05/2026
Супрацоўнікі інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара нашай бібліятэкі 📚 падрыхтавалі бібліяграфічны паказальнік «Адзінства народа ў шматколер’і свята: да 30-годдзя Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне», які знаёміць чытачоў і жыхароў горада з гісторыяй і традыцыямі фестывалю 📖.
❤️Выданне дапамагае лепш зразумець шматстайнасць нацыянальнасцей у Беларусі і падкрэслівае значнасць фестывалю як сімвала дружбы, адзінства і ўзаемнай павагі паміж народамі. 🤝
29/05/2026
29/05/2026
29/05/2026
Да Сусветнага дня без тытуню ў бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыі «Жыццё без нікаціну». Для вучняў 8-га класа СШ №6 імя Р. Гарновых. Урачы-валеолагі УАЗ «Гродзенская гарадская цэнтральная паліклініка» А. А. Шанціла і І. З. Верашчагіна распавялі пра згубныя ўласцівасці тытуню.
Валеолагі пастараліся ў цікавай форме, даступна, не выклікаючы ў слухачоў сумневаў, даказаць перавагі некурэння, дэманструючы пераканаўчыя факты. Спецыялісты распавялі пра шкоду вейпінгу і адказнасць за курэнне ў грамадскіх месцах.
Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі кароткі пазнавальны відэаролік пра ўплыў нікаціну на здароўе, задалі валеолагам хвалюючыя іх пытанні, атрымалі інфармацыйныя буклеты «Здароўе ў тваіх руках» з парадамі па прафілактыцы шкодных звычак і кантактамі службаў падтрымкі.
У завяршэнне сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі зачытала з кніг цытаты знакамітых людзей пра шкоду курэння і спосабы адмовы ад шкоднай звычкі.
28/05/2026
28 мая ў бібліятэцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў ва ўмовах дзённага знаходжання Кастрычніцкага раёна прайшоў літаратурны час «У цудоўнай пушкінскай краіне: таямніцы казак».
Слухачы разам з вядучымі адправіліся ў падарожжа па дзівосных мірах Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, даведаліся цікавыя факты з жыцця вялікага паэта, успомнілі любімых герояў – Залатую рыбку, Цароўну Лебедзь, Балду і многіх іншых. Удзельнікі інтэрактыўнай віктарыны адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі і завяршалі радкі з пушкінскіх казак.
У завяршэнне была прадстаўлена экспазіцыя «Знаёмыя з дзяцінства казкі», дзе госці маглі азнаёміцца з рознымі выданнямі твораў А. С. Пушкіна.
Click here to claim your Sponsored Listing.
Location
Category
Contact the business
Telephone
Website
Address
Улица Советских Пограничников, 51/2
Hrodna
230011
Opening Hours
| Monday | 10:00 - 19:00 |
| Tuesday | 10:00 - 19:00 |
| Wednesday | 10:00 - 19:00 |
| Thursday | 10:00 - 19:00 |
| Friday | 10:00 - 19:00 |
| Saturday | 10:00 - 18:00 |
| Sunday | 10:00 - 18:00 |
