24/05/2026
Дзякуй за ваш выбар!
Выбарчая камісія зацвердзіла канчатковыя вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду. ‘Еўрапейскі выбар’ - 13,96% галасоў і 11 мандатаў.
Кожны голас, аддадзены за наш спіс - гэта не проста лічба ў пратаколе. Гэта давер, які мы прынялі з удзячнасцю і поўнай адказнасцю. Дзякуй кожнай і кожнаму, хто нас падтрымаў.
Мы не спыняемся ні на дзень. Наша каманда ўжо працуе над прасоўваннем сістэмных рашэнняў для беларусаў на палітычным узроўні - ад пытанняў легалізацыі беларусаў за мяжой да эканамічных мадэляў адраджэння краіны, ад еўрапейскай інтэграцыі да інстытуцыйных рэформаў.
Еўрапейскі выбар - гэта не лозунг адной кампаніі. Гэта стратэгія, якую мы будзем рэалізоўваць крок за крокам, разам з вамі.
Наперадзе шмат працы. Мы гатовыя. 💪
#ЕўрапейскіВыбар #КаардынацыйнаяРада #Беларусь
15/05/2026
“Еўрапейскі выбар” сустрэўся з беларусамі Іспаніі, Партугаліі, Італіі і Швейцарыі
Падчас адкрытай размовы абмеркавалі самыя балючыя для беларусаў пытанні. А пытанні для кожнага беларуса, дзе б ён ні жыў аднолькава балючыя: легалізацыя, праблемы з дакументамі, будучае Беларусі і роля Беларускіх дэмакратычных сіл у пабудове гэтай будучыні, роля і значэнне Каардынацыйнай рады ў вырашэнні галоўных праблем беларусаў.
Зараз адбываюцца выбары ў Каардынацыйную раду, кожнае пытанне абвастраецца. «Еўрапейскі выбар» ужо сёння стварае праекты, якія дапамагаюць сацыялізацыі і легалізацыі беларусаў па ўсім свеце.
Асобна прагучала пытанне аб міжнароднай дзейнасці Каардынацыйнай рады і мэсэджах, якія панясуць прадстаўнікі спісу міжнародным партнерам. Прадстаўніцы «Еўрапейскага выбару» распавялі кожаная пра сваю дзейнасць, свае праекты і патлумачылі навошта і якая палітычная падтрымка неабходна надалей.
Кацярына Баўрэ патлумачыла якім менавіта чынам парламентарыі еўрапескіх краін здольныя дапамагчы беларусам замежжа ў пытаннях легалізацыі, візавай падтрымкі, стыпендый.
Анастасія Свіркова падзялілася досведам працы з пратэрмінаванымі дакументамі ў Аўстрыі, падкрэсліла неабходнасць увядзення працэдур стандартызацыі і вывучэння паспяховых практык іншых краін. Нацыянальныя практыкі можна маштабаваць на Еўрапейскі ўзровень і з дапамогай міжнародных інстытутаў зямняць становішча ў тых краінах, дзе існуюць складанасці. Мандат КР дазваляе казаць аб гэтым на міжнародных пляцоўках.
Аліса Рыжычэнка распавяла пра ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам адаптавацца да новых патрабаванняў рынку працы. Яна засяродзіла ўвагу на тым, што Каардынацыйная рада – гэта протапарламент, які павінен быць уключаны ў падрыхтоўку рэформ дзеля будучыні нашай краіны. Аліса ўпэўнена, што эканамічныя рэформы павінны адбывацца паралельна з судовай рэформай, рэформай сацыяльнай абароны насельніцтва і іншых інстытуцыйных і структурных рэформ. Думаць пра будучае мы павінны ўжо сёння, Каардынацыйная рада – выдатная пляцоўка для абмеркавання будучыні і стварэння першых крокаў дзеля рэальных зменаў, мы павінны быць падрыхтаваны да зменаў, якія могуць адбыцца нечакана.
Канешне, зараз, калі адбываюцца выбары ў Каардынацыйную раду, абмеркавалі пытанні бяспекі на выбарах і саму працэдуру.
Для нас вельмі важны кожны голас не толькі як для кандыдатаў у Каардынацыйную раду, але як і для ўсіх неабыякавых беларусаў. Нам важна вырашаць канкрэтныя праблемы і ствараць будучыню! Беларусам важна, каб нас прадстаўлялі тыя, каго мы абярэм!
15/05/2026
31 мая команда ‘Европейского выбора’ примет участие в большом праздничном мероприятии ко Дню защиты детей вместе с Fundacja Wspólny Stół и другими фондами.
Приглашаем всех деток и родителей провести этот день вместе с нами в тёплой, дружеской и весёлой атмосфере.
Мероприятие совершенно бесплатное, и мы сделаем все, чтобы у каждого ребёнка остались хорошие воспоминания, улыбки и ощущение настоящего праздника.
В программе: 🌭 бесплатные колбаски на гриле
🐠 аква грим
🎉 конкурсы и игры
🎁 подарки и сюрпризы для детей
🎨 развлечения, активности и творческие зоны
✨ и многое другое!
Скучно точно не будет ни детям, ни родителям 😊
📍 Fort Wawrzyszew Bielany, ul. Księżycowa 76
https://maps.app.goo.gl/8MGcDtBrMNm91ohAA?g_st=atm
🗓 31.05 (воскресенье)
⏰ 11:00–16:00
Будем очень рады видеть каждого и каждую❤️
14/05/2026
‘Еўрапейскі выбар’ сустрэўся з беларусамі Францыі.
Размова атрымалася надзвычай душэўнай і чалавечай. Без купюр абмеркавалі тэмы, якія тычацца як беларусаў замежжа, так і беларусаў унутры краіны.
Каардынацыйная рада прадстаўляе інтарэсы беларусаў. Але як? І што канкрэтна можа зрабіць выбарчы орган?
Аліса Рыжычэнка і Кацярына Баўрэ абмеркавалі важнасць і ролю Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі. Каардынацыйная Рада можа садзейнічаць вырашэнню такіх важных пытанняў як легалізацыя, візавая падтрымка, стыпендыі для беларусаў.
Размова таксама закранула еўрапейскія выбары, праграмы сацыяльнай падтрымкі ўразлівых груп насельніцтва і адукацыйныя ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам адаптавацца да новых патрабаванняў рынку працы. Асобна ўздымаліся пытанні дапамогі людзям з пратэрмінаванымі пашпартамі, падтрымкі вызваленых палітвязняў, а таксама камунікацыі з міжнароднымі арганізацыямі.
Безумоўна размаўлялі і пра больш шырокія палітычныя тэмы: эканамічныя рэформы, судовую сістэму і ролю міжнародных арганізацый, ролю і месца Каардынацыйнай рады ў падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.
Анастасія Свіркова абмеркавала ўкараненне працэдур у розных краінах. Яна падкрэсліла важнасць механізмаў стандартызацыі і вывучэння паспяховых практык іншых краін, такіх як Аўстрыя. Дыскусія датычылася пашпартных працэдур і магчымасці ўніфікацыі працэсаў у розных краінах. Анастасія прапанавала стварыць каардынацыйны орган для падтрымкі гэтай працы.
Канешне, самае балючае пытанне для беларусаў замежжа – пашпарты і праязняя дакументы. Кацярына Баўрэ падкрэслівае важнасць розных відаў дакументаў для падарожжаў, працы і пражывання ў розных краінах, а таксама пра працэдуры іх атрымання. Размова закранула і палітычнае прадстаўніцтва, у тым ліку дзейнасць дэпутатаў у Францыі і іншых краінах, а таксама ролю Каардынацыйнай рады ў Беларусі.
Зараз праходзяць выбары ў Каардынацыйную раду!
Аліса Рыжычэнка: - Важна, каб вы прагаласавалі, каб вы выказалі свае меркаванне, каб вашыя інтарэсы прадстаўлялі тыя людзі, якіх абралі менавіта вы!
14/05/2026
Аляксандра Мамаева
Кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады з жніўня 2024 года. Прадстаўніца ў Кантактнай групе Рады Еўропы і кіраўніца дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
“Мая задача ў наступнай кадэнцыі — сістэмна замацаваць міжнародную суб’ектнасць дэмакратычных сіл і забяспечыць рэальную абарону правоў беларусаў за мяжой”.
У палітычным жыцці Беларусі з 2001 года - кіравала моладзевай мабілізацыйнай кампаніяй у Брэсцкай вобласці на прэзідэнцкіх выбарах, узначальвала "Моладзь АГП" па Берасцейскай вобласці. Тады за некалькі месяцаў павялічыла пазнавальнасць «Моладзі АГП» у Брэсцкай вобласці да 15% паводле апытанняў.
Жыла ў Беларусі, Украіне, Расіі, ужо 11 гадоў у Славеніі. У 2020 годзе стала адной з заснавальніц Народных амбасадаў Беларусі, прадстаўніца НА ў Славеніі.
13/05/2026
11 траўня спіс ‘Еўрапейскі выбар’ правёў у Вене інфармацыйны дзень для прадстаўнікоў беларускай дыяспары Аўстрыі.
Падчас сустрэчы мы расказалі:
• навошта патрэбна Каардынацыйная Рада;
• чаму важна прыняць удзел у галасаванні і як менавіта галасаваць;
• якія спісы ўдзельнічаюць у выбарах і ў чым асаблівасці іх праграм.
Таксама абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой, і адказалі на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
Валерый Мацкевіч, лідар спіса “Еўрапейскі выбар”. Як дзеючы дэлегат у ПАРЭ ад Каардынацыйнай Рады, Валерый з першых вуснаў распавёў пра працу з міжнароднымі інстытутамі і пра тое, як адбываецца адвакацыя інтарэсаў беларусаў на гэтым узроўні.
Валерый патлумачыў, чаму прысутнасць беларускіх дэлегатаў у такіх інстытутах, як ПАРЭ і АБСЕ, гэта не сімвалічная роля, а рэальны інструмент уплыву. Менавіта праз гэтыя пляцоўкі ўдаецца ўносіць беларускую тэматыку ў міжнародны парадак дня, дамагацца захавання санкцыйнага ціску на рэжым і прасоўваць рашэнні на карысць беларускай дыяспары.
Аліса Рыжычанка, кіраўніца штаба, нагадала, што заканадаўчая функцыя застаецца асноўнай для Каардынацыйнай Рады і гэты кірунак працы нікуды не знікае.
“І Каардынацыйная Рада, і наш спіс будуць працягваць працаваць над будучыняй Беларусі. Разам з тым не менш важна займацца пытаннямі беларусаў тут і цяпер, ствараць рашэнні, якія рэальна палягчаюць жыццё людзей у эміграцыі.
Палітыка - гэта не абстракцыя, а канкрэтныя рашэнні, што ўплываюць на штодзённасць. Таму задача нашага спіса - сканцэнтравацца на праблемах беларусаў і дамагацца, каб рашэнні, якія прымаюцца ў еўрапейскіх краінах і ў ЗША, наўпрост рабілі знаходжанне беларусаў за мяжой больш бяспечным і прадказальным“.
Анастасія Свіркова, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі, падзялілася досведам штодзённай працы з беларусамі ў Аўстрыі і расказала пра канкрэтныя кейсы, з якімі звяртаюцца суайчыннікі: падаўжэнне ВНЖ і ПМЖ, праца з заявамі на міжнародную ахову, дапамога студэнтам, навукоўцам, мастакам, выдача пашпартоў замежніка.
Сустрэча ішла ў прамым эфіры на YouTube.
Шчыра дзякуем нашым партнёрам .vienna за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства!