Deutsche Botschaft Minsk Пасольства Германіі ў Мінску

Deutsche Botschaft Minsk  Пасольства Германіі ў Мінску

Share

Herzlich Willkommen bei der Deutschen Botschaft Minsk
Сардэчна вітаем на старонцы Пасольства Германіі

Deutsche Botschaft Minsk
Adresse: Uliza Sacharowa 26, 220034 Minsk
Telefon: 00375172175900
E-mail:
Redakteur: Anne-Marie Mies

Photos from Deutsche Botschaft Minsk  Пасольства Германіі ў Мінску's post 30/05/2026

З 28 па 30 мая ў ганзейскім і ўніверсітэцкім горадзе Ростак, у ІГА-парку 🏞️, праходзіць 45-я Міжнародная 🌍 рэгата водных веласіпедаў. У спаборніцтве ў розных дысцыплінах выступаюць 14 міжнародных каманд і прадстаўляюць уласнаручна зробленыя водныя веласіпеды. З гэтай мэтай студэнты з пяці еўрапейскіх краін прыехалі 🚐 ў Ростак.

На конкурсе асноўная ўвага надаецца творчасці і інавацыям ✨: водныя веласіпеды, якія нагадваюць катамараны, павінны быць распрацаваны і пабудаваны самімі ўдзельнікамі 🛠️.

Арганізатарам сёлетней рэгаты з’яўляецца каманда водных веласіпедыстаў Універсітэта Ростак 🏢. Яна складаецца пераважна са студэнтаў факультэта машынабудавання і суднабудавання. Такім чынам, рэгата дае магчымасць удзельнікам прадэманстраваць свае тэарэтычныя веды 📚 на практыцы.
На фота паказаны кваліфікацыйны заезд 28.05.
***

С 28 по 30 мая в ганзейском и университетском городе Ростоке, в ИГА-парке 🏞️, проходит 45-я Международная 🌍 регата водных велосипедов. В соревновании в разных дисциплинах выступают 14 международных команд и представляют собственноручно изготовленные водные велосипеды. С этой целью студенты из пяти европейских стран приехали 🚐 в Росток.

На конкурсе основное внимание уделяется творчеству и инновациям ✨: водные велосипеды, напоминающие собой катамараны, должны быть сконструированы и построены участниками самостоятельно 🛠️.

Организатором нынешней регаты является команда водных велосипедистов Университета Росток 🏢. Она состоит преимущественно из студентов факультета машиностроения и судостроения. Таким образом, регата предоставляет возможность участникам продемонстрировать свои теоретические знания 📚 на практике.
На фото показан квалификационный заезд 28.05.
***

Vom 28. bis 30. Mai verwandelte sich der IGA-Park 🏞️ in der Hanse- und Universitätsstadt Rostock in einen Schauplatz für die 45. internationale 🌍 Waterbike-Regatta! 14 internationale Teams treten mit selbstgebauten Waterbikes in unterschiedlichen Disziplinen gegeneinander an. Dafür sind Studierende aus fünf europäischen Ländern nach Rostock gereist 🚐.

Im Mittelpunkt stehen Kreativität und Innovation ✨: Die an Tretboote erinnernden Waterbikes müssen selbst konstruiert und gebaut sein 🛠️.

Organisiert wird die diesjährige Regatta vom Waterbike-Team der Universität Rostock 🏢. Dieses besteht hauptsächlich aus Studierenden der Fakultät für Maschinenbau und Schiffstechnik. Die Regatta bietet eine Chance, theoretische Kenntnisse 📚 praktisch unter Beweis zu stellen.
Die Bilder zeigen einen Vorlauf der Regatta am 28.05.
📷 © dpa

29/05/2026

Невялікі ўнёсак з вялікім значэннем: Мы рады, што ў 2025 годзе падтрымалі праект, рэалізаваны сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Дабрачынны дзіцячы хоспіс», па правядзенні навучання 👩🏻‍⚕️👨🏻‍⚕️ ў сферы дзіцячага паліятыўнага лячэння 🙌
Дзякуючы прафесійнаму абмену вопытам і практычнаму навучанню медыцынскія работнікі і суправаджальны персанал змогуць з большым разуменнем і прафесіяналізмам суправаджаць дзяцей і іх бацькоў у асабліва цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Мы выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам праекта, якія зрабілі гэта магчымым! 🙏🏻
***

Небольшой вклад с большим значением: Мы рады, что в 2025 году поддержали проект, реализованный совместно с общественным объединением «Благотворительный детский хоспис», по проведению обучения 👩🏻‍⚕️👨🏻‍⚕️ в сфере детского паллиативного лечения 🙌
Благодаря профессиональному обмену опытом и практическому обучению медицинские работники и сопровождающий персонал смогут с бóльшим пониманием и профессионализмом сопровождать детей и их родителей в особенно тяжёлых жизненных ситуациях. Мы выражаем искреннюю благодарность всем участникам проекта, которые сделали это возможным! 🙏🏻
***

Ein kleiner Beitrag mit großer Wirkung: Wir freuen uns, dass wir 2025 ein Projekt zusammen mit der gesellschaftlichen Vereinigung Wohltätiges Kinderhospiz zur Durchführung von Fortbildungen 👩🏻‍⚕️👨🏻‍⚕️ im Bereich der Kinderpalliativbehandlung unterstützen konnten 🙌
Durch den fachlichen Austausch und die praxisnahe Weiterbildung werden Pflegekräfte und Begleitpersonen darin gestärkt, Kinder und ihre Familien in besonders herausfordernden Lebenssituationen einfühlsam und professionell zu begleiten. Ein herzliches Dankeschön an alle Beteiligten, die dies möglich gemacht haben! 🙏🏻



📷 © Deutsche Botschaft Minsk

28/05/2026

Мы хочам садзейнічаць абмену паміж людзьмі ў нашых краінах і таму вырашылі актыўней заняцца працэсам афармлення віз.
За мінулы год Пасольства Германіі ў Мінску выдала грамадзянам Беларусі каля 42 000 шэнгенскіх віз. Пасольства ў Мінску ўваходзіць у дзясятку рэкардсменаў па выдачы віз сярод замежных прадстаўніцтваў Германіі ва ўсім свеце.
Мы працуем над тым, што можам змяніць уласнымі сіламі, і імкнёмся да паляпшэнняў, перш за ўсё, у адносінах тэрмінаў чакання.
Мы таксама хацелі бы выкарыстоўваць гэты канал і серыю пастоў, каб разгледзець тэмы, якія звязаны з візамі, і абвергнуць распаўсюджаныя міфы пра афармленне віз.
Будзем рады вашай падтрымцы і візітам у Пасольства!
***

Мы хотим способствовать обмену между людьми в наших странах и поэтому решили активнее заняться процессом оформления виз.
За прошлый год Посольство Германии в Минске выдало гражданам Беларуси около 42 000 шенгенских виз. Посольство в Минске входит в десятку рекордсменов по выдаче виз среди загранпредставительств Германии во всем мире.
Мы работаем над тем, что можем изменить своими силами, и стремимся к улучшениям, прежде всего, в отношении сроков ожидания.
Мы также хотели бы использовать этот канал и серию постов, чтобы рассмотреть темы, связанные с визами, и опровергнуть распространенные мифы об оформлении виз.
Будем рады вашей поддержке и визитам в Посольство!
***

Wir möchten den Austausch zwischen den Menschen unserer Länder fördern. Deswegen packen wir jetzt verstärkt den Prozess zur Visavergabe an.
Letztes Jahr hat die Deutsche Botschaft in Minsk bereits rund 42.000 Schengen-Visa für belarussische Bürger erstellt. Minsk gehört zu den 10 größten Visastellen Deutschlands weltweit.
Das, was wir mit eigener Kraft ändern können, gehen wir an und arbeiten an einer Verbesserung, vor allem in Bezug auf die Wartezeit.
Gleichzeitig werden wir diesen Kanal und diese Serie nutzen, um Themen rund um das Visum zu behandeln und mit verbreiteten Mythen zur Visavergabe aufzuräumen.
Wir freuen uns auf Ihre Unterstützung und Ihren Besuch!



📷 © Deutsche Botschaft Minsk

26/05/2026

: вакцына супраць каранавіруса

У Рэйнланд-Пфальцы сужэнцы-вучоныя ўпісалі свае імёны ў гісторыю медыцыны: заснавальнікі майнцкай кампаніі BioNTech Озлем Цюрэджы і Угур Шахін у 2020 годзе стварылі першую ў свеце эфектыўную вакцыну супраць каранавіруса. Гэта быў навуковы прарыў і вырашальны крок у глабальнай барацьбе з пандэміяй. Але поспех на гэтым не скончыўся: даследаванні мРНК паслядоўна развіваюцца далей. Новыя метады лячэння, у тым ліку супраць рака, сёння грунтуюцца менавіта на гэтым інавацыйным рыўку.

Перадавая навука з Германіі. Карысць для ўсяго свету.
***
Вакцина против короновируса

В Рейнланд-Пфальце супруги-учёные вписали свои имена в историю медицины: основатели майнцской компании BioNTech Озлем Тюреджи и Угур Шахин в 2020 году создали первую в мире эффективную вакцину против коронавируса. Это был научный прорыв и решающий шаг в глобальной борьбе с пандемией. Но успех на этом не закончился: исследования мРНК последовательно развиваются дальше. Новые методы лечения, в том числе против рака, сегодня строятся именно на этом инновационном рывке.

Передовая наука из Германии. Польза для всего мира.
***
Corona-Impfstoff

In Rheinland-Pfalz hat ein Forscherpaar Medizin-Geschichte geschrieben: Mit ihrem Mainzer Unternehmen BioNTech entwickelten Özlem Türeci und Uğur Şahin 2020 den ersten wirksamen Corona-Impfstoff. Ein wissenschaftlicher Durchbruch- und ein entscheidender Schritt im globalen Kampf gegen die Pandemie. Doch der Erfolg endet nicht dort: Die mRNA-Forschung wird konsequent weiterentwickelt. Neue Therapien, etwa gegen Krebs, bauen heute auf diesem Innovationssprung auf.

Spitzenforschung aus Deutschland. Wirkung für die ganze Welt.

Photos from Deutsche Botschaft Minsk  Пасольства Германіі ў Мінску's post 24/05/2026

Карнавал культур у Берліне, дзе пражываюць прадстаўнікі прыкладна 170 нацыянальнасцей, з 22 па 25 мая 2026 г. адзначае свой 30-гадовы юбілей. Праграма фестывалю ўключае ў сябе яркае вулічнае свята вакол плошчы Блюхера ў Кройцбергу са шматлікімі сцэнамі і павільёнамі, а таксама вялікае міжкультурнае шэсце, якое адбудзецца ў нядзелю на Сёмуху.

Штогод сотні тысяч людзей збіраюцца разам, каб адчуць разнастайнасць, агульнасць і культурны абмен, а таксама падаць выразны сігнал супраць нецярпімасці. Сёлета каля 70 груп з амаль усіх частак свету прадставяць сваю культуру і з дапамогай мастацтва прыцягнуць увагу грамадскасці да актуальных сацыяльна-палітычных праблем.
***
Карнавал культур в Берлине, где проживают представители примерно 170 национальностей, с 22 по 25 мая 2026 г. отмечает свой 30-летний юбилей. Программа фестиваля включает в себя красочный уличный праздник вокруг площади Блюхера в Кройцберге с многочисленными сценами и павильонами, а также большое межкультурное шествие, которое состоится в воскресенье на Троицу.

Ежегодно сотни тысяч людей собираются вместе, чтобы ощутить разнообразие, общность и культурный обмен, а также подать четкий сигнал против нетерпимости. В этом году около 70 групп из почти всех частей света представят свою культуру и посредством искусства привлекут внимание общественности к актуальным социально-политическим проблемам.
***
Der Karneval der Kulturen in Berlin, in dem Menschen aus etwa 170 Nationen leben, feiert vom 22. bis 25. Mai 2026 sein 30-jähriges Jubiläum. Das Festival umfasst das bunte Straßenfest rund um den Blücherplatz in Kreuzberg mit zahlreichen Live-Bühnen und Ständen sowie den großen interkulturellen Umzug, der am Pfingstsonntag stattfindet.

Hunderttausende Menschen kommen jährlich zusammen, um Vielfalt, Gemeinschaft und kulturellen Austausch zu erleben sowie ein klares Zeichen gegen Intoleranz zu setzen. Ca. 70 Gruppen aus fast allen Erdteilen werden dieses Jahr ihre Kultur zeigen und künstlerisch auf gesellschaftliche und politische Probleme aufmerksam machen.

📷 © dpa

Photos from Deutsche Botschaft Minsk  Пасольства Германіі ў Мінску's post 23/05/2026

Асноўны закон, прыняты ў 1949 годзе, пачынаецца з вызначальнага артыкула, які дзейнічае дагэтуль: «Чалавечая годнасць непарушна. Паважаць і абараняць яе – абавязак усёй дзяржаўнай улады».

Роўна 77 гадоў таму ў Боне адбылося ўрачыстае падпісанне Асноўнага закона Федэратыўнай Рэспублікі Германія Конрадам Адэнаўэрам, які ў той час займаў пост прэзідэнта Парламенцкай рады, а пасля стаў першым федэральным канцлерам. Такім чынам былі закладзены асновы Федэратыўнай Рэспублікі Германія як дэмакратычнай і сацыяльна арыентаванай федэратыўнай дзяржавы.

У Парламенцкую раду, якая займалася распрацоўкай Асноўнага закона, увайшлі 61 мужчына і чатыры жанчыны – прадстаўнікі розных палітычных лагераў. Усіх іх аб’ядноўвала мэта сваёй працай закласці асновы дэмакратыі ў Германіі пасля перыяду нацыянал-сацыялісцкай дыктатуры.

Члены Парламенцкай рады свядома прынялі рашэнне распрацаваць не канстытуцыю, а Асноўны закон. Гэта павінна было ўказваць на часовы характар Федэратыўнай Рэспублікі Германія, заснаванай ва ўмовах падзялення краіны на дзве часткі. Пасля ўз’яднання Асноўны закон увайшоў у сілу ва ўсёй Германіі. З таго часу яго прэамбула гаворыць, што немцы «дасягнулі шляхам свабоднага самавызначэння адзінства і свабоды ў Германіі».

«Наша канстытуцыя – падстава для гонару, – заявіў Федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер з нагоды 75-годдзя Асноўнага закона ў 2024 годзе. – Яна дае абарону і павагу кожнай асобе […] і застанецца нашай апорай і ў будучыні».

Фота 1: Асноўны закон Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Фота 2: Прэзідэнт Парламенцкай рады Конрад Адэнаўэр на падпісанні Асноўнага закона 23 мая 1949 года.
Фота 3: Асноўны закон Федэратыўнай Рэспублікі Германія, тытульная старонка рашэння Парламенцкай рады з факсіміле подпісу Конрада Адэнаўэра.
***
Основной закон, принятый в 1949 году, начинается с определяющей статьи, которая действует по сей день: «Достоинство человека неприкосновенно. Уважать и защищать его – обязанность всей государственной власти».

Ровно 77 лет назад в Бонне состоялось торжественное подписание Основного закона Федеративной Республики Германия Конрадом Аденауэром, в то время занимавшим пост президента Парламентского совета, а впоследствии ставшим первым федеральным канцлером. Таким образом были заложены основы Федеративной Республики Германия как демократического и социально ориентированного федеративного государства.

В Парламентский совет, занимавшийся разработкой Основного закона, вошли 61 мужчина и четыре женщины, представлявшие разные политические лагери. Всех их объединяла цель своей работой заложить основы демократии в Германии после периода национал-социалистской диктатуры.

Члены Парламентского совета осознанно приняли решение разработать не конституцию, а Основной закон. Это должно было указывать на временный характер Федеративной Республики Германия, основанной в условиях разделения страны на две части. После воссоединения Основной закон вступил в силу во всей Германии. С тех пор его преамбула гласит, что немцы «достигли путем свободного самоопределения единства и свободы Германии».

«Наша конституция – повод для гордости, – заявил Федеральный президент Франк-Вальтер Штайнмайер по случаю 75-летия Основного закона в 2024 году. – Она дает защиту и уважение каждому отдельному человеку […] и останется нашей опорой и в будущем».

Фото 1: Основной закон Федеративной Республики Германия.
Фото 2: Президент Парламентского совета Конрад Аденауэр на подписании Основного закона 23 мая 1949 года.
Фото 3: Основной закон Федеративной Республики Германия, титульный лист решения Парламентского совета с факсимиле подписи Конрада Аденауэра.
***
Das 1949 verkündete Grundgesetz beginnt mit dem bis heute gültigen und prägenden Artikel eins: „Die Würde des Menschen ist unantastbar. Sie zu achten und zu schützen ist Verpflichtung aller staatlichen Gewalt.“

Heute vor 77 Jahren wurde in Bonn das Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland vom damaligen Präsidenten des Parlamentarischen Rates, dem späteren ersten Bundeskanzler Konrad Adenauer, feierlich unterzeichnet und somit die Bundesrepublik Deutschland als ein demokratischer und sozialer Bundesstaat gegründet.

Dem Parlamentarischen Rat, der das Grundgesetz erarbeitete, gehörten 61 Männer und vier Frauen an, die verschiedene politische Lager repräsentierten. Sie einte das Ziel, mit ihrer Arbeit nach der Zeit der NS-Diktatur die Grundlage für eine deutsche Demokratie zu schaffen.

Bewusst hatten die Mitglieder des Parlamentarischen Rates keine Verfassung, sondern ein Grundgesetz erarbeitet. Das sollte angesichts der deutschen Teilung den provisorischen Charakter der Gründung der westdeutschen Bundesrepublik Deutschland verdeutlichen. Seit der Wiedervereinigung gilt das Grundgesetz für ganz Deutschland. In der Präambel heißt es seither, dass die Deutschen „in freier Selbstbestimmung die Einheit und Freiheit Deutschlands vollendet“ haben.

„Unsere Verfassung ist etwas, worauf wir stolz sein dürfen“, sagte Bundespräsident Frank-Walter Steinmeier mit Blick auf 75 Jahre Grundgesetz im Jahr 2024. „Sie schützt und würdigt jeden einzelnen Menschen. […] und wird uns auch in Zukunft tragen.“

Bild 1: Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland.
Bild 2: Präsident des Parlamentarischen Rates, Konrad Adenauer, bei der Unterzeichnung des Grundgesetzes am 23. Mai 1949.
Bild 3: Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland, Titelblatt des Beschlusses vom Parlamentarischen Rat mit faksimilierter Unterschrift von Konrad Adenauer.
© dpa

21/05/2026

Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі. З 2021 года страцілі жыцці дзевяць палітвязняў. Больш за 840 дагэтуль застаюцца за кратамі. Мы заклікаем да вызвалення ўсіх палітзняволеных.
***

Сегодня Международный день солидарности с политзаключенными Беларуси. С 2021 года из жизни ушли девять политзаключенных. Более 840 остаются в заключении до сих пор. Мы призываем к освобождению всех политзаключенных.
***

Heute ist der Internationale Tag der Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus. Seit 2021 sind neun politische Gefangene verstorben. Mehr als 840 bleiben in Haft. Wir rufen zur Freilassung aller politischen Gefangenen auf.

Photos from Deutsche Botschaft Minsk  Пасольства Германіі ў Мінску's post 19/05/2026

📚🏆 Сёння ў Лондане ўручаецца Міжнародная Букераўская прэмія – адна з самых прэстыжных літаратурных прэмій Вялікабрытаніі. Яна заснавана ў дапаўненне да традыцыйнай Букераўскай прэміі, якая з 1969 года штогод прысуджаецца літаратурным творам на англійскай мове, каб умацаваць пазіцыі мастацкай літаратуры, напісанай на іншых мовах 🌍, а таксама ўшанаваць 🙌 важную працу яе перакладчыкаў.

У гэтым годзе журы ўключыла ў спіс з шасці фіналістаў адразу два нямецкія 🇩🇪 раманы. Раман Даніэля Кельмана «Святлацень» (ням. Lichtspiel, англ. The Director, пераклад Роса Бенджаміна) апісвае творчасць у перыяд нацыянал-сацыялізму. У дэбютным рамане Шыды Баз'яр «У Тэгеране ціхія ночы» (ням. Nachts ist es leise in Teheran, англ. The Nights Are Quiet in Tehran, пераклад Рут Марцін) разглядаецца досвед выгнання, які перажылі розныя пакаленні сям’і іранскага паходжання ў сучаснай Германіі.

Нямецкая літаратура была таксама годна прадстаўлена сярод лаўрэатаў мінулых гадоў. Першай нямецкай пісьменніцай ✍️, якая атрымала гэту прэстыжную прэмію, 🎉 стала Джэні Эрпенбек у 2024 годзе. У рамане «Кайрас» (пераклад на англійскую Міхаэля Хофмана) яна распавядае гісторыю пра складаныя жыццёвыя абставіны пад канец існавання ГДР.
***

📚🏆 Сегодня в Лондоне вручается Международная Букеровская премия – одна из самых престижных литературных премий в Великобритании. Она учреждена в дополнение к традиционной Букеровской премии, с 1969 года ежегодно присуждаемой литературным произведениям на английском языке, чтобы укрепить позиции художественной литературы, написанной на других языках 🌍, а также по достоинству оценить 🙌 важную работу ее переводчиков.

В этом году жюри включило в список из шести финалистов сразу два немецких 🇩🇪 романа. Роман Даниэля Кельмана «Светотень» (нем. Lichtspiel, англ. The Director, перевод Росса Бенджамина) описывает творчество в период национал-социализма. В дебютном романе Шиды Базьяр «В Тегеране тихие ночи» (нем. Nachts ist es leise in Teheran, англ. The Nights Are Quiet in Tehran, перевод Рут Мартин) рассматривается опыт изгнания, пережитый разными поколениями семьи иранского происхождения в современной Германии.

Немецкая литература была также достойно представлена среди лауреатов прошлых лет. Первой немецкой писательницей✍️, получившей эту престижную премию, 🎉стала Дженни Эрпенбек в 2024 году. В романе «Кайрос» (перевод на английский Михаэля Хоффманна) она рассказывает историю о сложных жизненных обстоятельствах на исходе существования ГДР.
***

📚🏆 Heute wird in London der International Booker Prize verliehen - einer der prestigeträchtigsten Literaturpreise in Großbritannien. Der Preis wurde als eine Ergänzung zum traditionellen Booker Prize, der seit 1969 jährlich ein englischsprachiges Literaturwerk würdigt, ins Leben gerufen, um das Profil der Belletristik in anderen Sprachen 🌍 zu stärken und die wichtige Arbeit von Literaturübersetzern zu würdigen🙌

In diesem Jahr hat die Jury gleich zwei Romane aus Deutschland 🇩🇪 für ihre aus sechs Werken bestehende Shortlist nominiert. Im Roman „Lichtspiel“ von Daniel Kehlmanns (auf Englisch „The Director“, übersetzt von Ross Benjamin) wird dem künstlerischen Schaffen in der Zeit des Nationalsozialismus nachgegangen. Der Debütroman von Shida Bazyars „Nachts ist es leise in Teheran“ (auf Englisch „The Nights Are Quiet in Tehran“, übersetzt von Ruth Martin) verhandelt generationsübergreifende Exilerfahrungen einer iranisch-stämmigen Familie im Deutschland der Gegenwart.

Auch bei den Nominierungen der vergangenen Jahre waren deutschsprachige Werke respektabel vertreten. Als erste Deutsche 🎉 gewann 2024 die Schriftstellerin ✍️ Jenny Erpenbeck den renommierten Preis. In ihrem Roman „Kairos“ (übersetzt ins Englische von Michael Hofmann) erzählt sie eine komplizierte Lebensgeschichte in der Endphase der DDR.

📷 © dpa

Photos from Deutsche Botschaft Minsk  Пасольства Германіі ў Мінску's post 17/05/2026

Будзь то вясна, лета, восень ці зіма - мы прадстаўляем востраў Майнау, які дзякуючы свайму клімату называюць «Кветкавым востравам Бодэнскага возера».🌺

Гэты парк адкрыты круглы год; на яго тэрыторыі размешчаны сярод іншага барочны замак XVIII стагоддзя, адзін з найбуйнейшых у Германіі павільёнаў матылькоў 🦋 і калекцыя дрэў узростам больш за 150 гадоў.

Традыцыйна вясной у "Пальмавым доме" 🌴 праходзіць выстава архідэй, якая адкрывае кветкавы сезон. Востраў Майнау абуджаецца для ашаламляльнага спектакля фарбаў. Сотні тысяч нарцысаў, цюльпанаў, крокусаў і мноства іншых кветак ствараюць неверагоднае хараство цвіцення.

Разынкай пачатку лета з'яўляюцца "Тыдні руж" 🌹у чэрвені.

Ранняй восенню тут можна палюбавацца некалькімі тысячамі вяргіняў, якія квітнеюць аж да наступлення першых замаразкаў.

Штогод дзякуючы свайму пышнаму садоваму ландшафту і ўнікальнаму размяшчэнню востраў Майнау служыць маляўнічай пляцоўкай для правядзення мноства мерапрыемстваў, у тым ліку канцэртаў і кінапаказаў пад адкрытым небам.
***
Будь то весна, лето, осень или зима - мы представляем остров Майнау, который благодаря своему климату называют «Цветочным островом Боденского озера». 🌺

Этот парк открыт круглый год; на его территории расположены среди прочего барочный замок XVIII века, один из крупнейших в Германии павильонов бабочек 🦋 и коллекция деревьев возрастом более 150 лет.

Традиционно весной в „Пальмовом доме“ 🌴 проходит выставка орхидей, которая открывает цветочный сезон. Остров Майнау пробуждается для потрясающего спектакля красок. Сотни тысяч нарциссов, тюльпанов, крокусов и множество других цветов создают невероятное великолепие цветения.

Изюминкой начала лета являются «Недели роз» 🌹в июне.

Ранней осенью здесь можно полюбоваться несколькими тысячами георгинов, цветущих вплоть до наступления первых заморозков.

Ежегодно благодаря своему пышному садовыму ландшафту и уникальному расположению остров Майнау служит живописной площадкой для проведения множества мероприятий, в том числе концертов и кинопоказов под открытым небом.
***
Ob im Frühling, Sommer, Herbst oder Winter: Wir stellen die Insel Mainau vor, die wegen ihres Klimas als „Blumeninsel im Bodensee“ 🌺 bezeichnet wird.

Der ganzjährig geöffnete Park mit barocker Schlossanlage aus dem 18. Jahrhundert beherbergt u.a. auch eines der größten Schmetterlingshäuser 🦋 Deutschlands und eine über 150 Jahre alte Baumsammlung.

Traditionell findet im Frühling eine Orchideenschau im Palmenhaus 🌴statt, die das Blumenjahr eröffnet. Die Insel Mainau erwacht zu einem atemberaubenden Farbspektakel. Hunderttausende Narzissen, Tulpen, Krokusse und viele andere Blumen sorgen für einen unglaublichen Blütenrausch.

Ein besonderer Höhepunkt im Frühsommer sind die Rosenwochen 🌹im Juni.

Im Frühherbst sind mehrere Tausend Dahlien zu bewundern, die bis zum ersten Frosteinbruch blühen.

Jedes Jahr bietet die Insel Mainau mit ihrer üppigen Gartenlandschaft und der besonderen Lage einen abwechslungsreichen Rahmen für zahlreiche Veranstaltungen, darunter Konzerte und Filme unter freiem Himmel.



📷 © dpa

Photos from Deutsche Botschaft Minsk  Пасольства Германіі ў Мінску's post 16/05/2026

🏛️🤝🌍 «Музеі аб'ядноўваюць падзелены свет», – так гучыць дэвіз Міжнароднага дня музеяў сёлета. Яго адзначаюць штогод 18 мая, і ён закліканы падкрэсліць трансфармацыйную ролю музеяў у грамадстве.

Музеі – гэта не проста месцы захавання культурнай спадчыны і калектыўнай памяці. Яны даюць магчымасці для навукі і разважанняў, ствараюць прастору для сацыяльных дыскусій і, такім чынам, садзейнічаюць узаемаразуменню, інклюзіўнасці і міру ўнутры і паміж супольнасцямі.

Германія 🇩🇪 валодае унікальным музейным ландшафтам, які налічвае каля 7200 музеяў і выставачных пляцовак. Берлін, Гамбург і Мюнхен лічацца культурнымі цэнтрамі з высокай шчыльнасцю музеяў і ў рамках Міжнароднага дня музеяў прапануюць разнастайную праграму мерапрыемстваў. У яе ўваходзяць не толькі традыцыйныя экскурсіі або бясплатны ўваход, але і творчыя інтэрактыўныя мерапрыемствы, канцэрты, музейныя фестывалі і магчымасці зазірнуць за кулісы.

У Беларусі ў рамках Дня музеяў праходзіць акцыя «Ноч музеяў», у якой прымаюць удзел музеі сталіцы – горада Мінска, а таксама рэгіянальныя і навучальныя музеі.

А вы ўжо запланавалі нешта на гэтыя «музейныя» выходныя? Які ваш любімы музей? Раскажыце нам у каментарах💬👇
***

🏛️🤝🌍 «Музеи объединяют разделенный мир», – так звучит девиз Международного дня музеев в этом году. Он отмечается ежегодно 18 мая и призван подчеркнуть преобразующую роль музеев в обществе.

Музеи – не просто места сохранения культурного наследия и коллективной памяти. Они предоставляют возможности для обучения и размышлений, создают пространство для социальных дискуссий и, таким образом, способствуют взаимопониманию, инклюзивности и миру внутри и между сообществами.

Германия 🇩🇪 обладает уникальным музейным ландшафтом, который насчитывает около 7200 музеев и выставочных площадок. Берлин, Гамбург и Мюнхен считаются культурными центрами с высокой плотностью музеев и в рамках Международного дня музеев предлагают разнообразную программу мероприятий. В нее входят не только традиционные экскурсии или бесплатный вход, но и творческие интерактивные мероприятия, концерты, музейные фестивали и возможности заглянуть за кулисы.

В Беларуси в рамках Дня музеев проходит акция «Ночь музеев», в которой принимают участие музеи столицы – города Минска, а также региональные и учебные музеи.

А вы уже запланировали что-то на эти «музейные» выходные? Какой ваш любимый музей? Расскажите нам в комментариях💬👇
***

🏛️🤝🌍 „Museen verbinden eine gespaltene Welt“ – so lautet das diesjährige Motto des Internationalen Museumstags, der jedes Jahr am 18. Mai begangen wird und die transformative Rolle der Museen in der Gesellschaft in den Mittelpunkt stellt.

Museen sind mehr als bloße Orte der Bewahrung des kulturellen Erbes und des kollektiven Gedächtnisses. Sie bieten Möglichkeiten für Lernen und Reflexion und den Raum für gesellschaftlichen Diskurs und fördern so weltweit Verständigung, Inklusion und Frieden innerhalb von und zwischen Gemeinschaften.

Deutschland 🇩🇪 verfügt mit rund 7.200 Museen und Ausstellungshäusern über eine beispiellose Museumslandschaft. Besonders Berlin, Hamburg und München gelten als kulturelle Zentren mit hoher Museumsdichte und bieten ein vielfältiges Veranstaltungsprogramm. Neben klassischen Angeboten wie Führungen oder freiem Eintritt finden sich unter den Aktionen auch kreative Mitmach-Aktionen, Konzerte, Museumsfeste und spannende Einblicke hinter die Kulissen.

In Belarus wird in Anbindung an den Museumstag die Aktion „Die Nacht der Museen“ organisiert und umfasst die Museen in der Hauptstadt Minsk, regionale Heimat- sowie Hochschulmuseen.

Haben Sie schon Pläne für dieses Museumswochenende? Was ist Ihr Lieblingsmuseum? Verraten Sie es uns in den Kommentaren💬👇

📷 © colourbox, dpa

Want your business to be the top-listed Government Service in Minsk?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Telephone

Address


Ulica Sacharowa 26
Minsk
220034