National Historical Archives of Belarus

National Historical Archives of Belarus

Share

Krapotkina Str. 55 220002 Minsk Belarus (+375 17) 317 75 23 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

Photos from National Historical Archives of Belarus's post 20/05/2026

Тайны веков и архивные секреты: белорусские гиды заглянули в святая святых истории!

Сегодня завершилась серия эксклюзивных визитов членов РОО «Белорусское общество экскурсоводов и гидов-переводчиков» в Национальный исторический архив Беларуси. 13 и 20 мая архив открыл свои двери для тех, кто ежедневно влюбляет туристов в нашу страну.
В условиях настоящего туристического бума в Беларуси профессионалам крайне важно первыми узнавать уникальные факты. За новыми «фишками» для своих маршрутов гиды и отправились в главное архивохранилище страны.
Что было самого интересного? 👇
• 🔍 Историческое расследование: заведующий сектором научно-исследовательской, публикационной и выставочной деятельности Аксана Зенько разложила по полочкам, как архивные документы могут превратить любую стандартную экскурсию в захватывающий детектив.
• 🚪 Вход только для избранных: Заместитель директора Сергей Рындин, заведующий сектором Аксана Зенько и ведущий научный сотрудник сектора, кандидат исторических наук Ольга Волкова провели гостей по закрытым лабиринтам архивохранилищ.
• 🔥 Живая история: Экскурсоводы смогли воочию увидеть редчайшие, особо ценные документы и уникальную выставку раритетных изданий.
💬 «Это было невероятно! Возможность прикоснуться к подлинникам, которые видели королей и магнатов — чистый восторг. Теперь наши экскурсии станут еще глубже, а истории — еще более захватывающими!» — поделился эмоциями один из участников встречи.
Вопросов было море, а дискуссии не утихали! Без сомнения, совсем скоро туристы на улицах белорусских городов услышат новые потрясающие истории, которые веками хранились за семью печатями.
👉 А вы любите историю так же, как мы? Переходите на сайт архива niab.by, чтобы узнать больше о документальном наследии Беларуси, или записывайтесь на наши экскурсии, чтобы услышать новые архивные тайны первыми!

07/05/2026

Урок мужества сквозь призму кинохроники: НИА Беларуси в гостях у школьников

Как оживить страницы истории и показать молодежи истинную цену подвига? Ответ — в архивных документах и кадрах кинохроники.
7 мая, в рамках мероприятий к 85-летию обороны Брестской крепости и начала Великой Отечественной войны, заместитель директора Национального исторического архива Беларуси Сергей Рындин провел кинолекторий «Крепость-герой» для учащихся средней школы № 27 г. Минска.
Школьники увидели уникальные кадры хроники из фондов БГАКФФД. Визуальные свидетельства первых часов героического сопротивления цитадели помогли ребятам буквально перенестись в июнь 1941 года.
В формате открытого диалога Сергей Рындин обсудил с учащимися, почему в современном мире так важно опираться на достоверные источники и как архивные документы помогают противостоять искажению истории.
Особый отклик вызвали истории о конкретных защитниках крепости. Их мужество — это не просто параграф в учебнике, а фундамент нашей независимости.
Для НИА Беларуси такие встречи — это возможность передать эстафету памяти молодому поколению, научив их чувствовать сопричастность к истории своей страны через документальное наследие.
Память о защитниках Отечества остается священной. Гордимся и помним!

Photos from National Historical Archives of Belarus's post 07/05/2026

Архивные документы — фундамент исторической правды

5–6 мая в рамках гражданско-патриотического воспитания молодежи заместитель директора НИА Беларуси Сергей Рындин провел серию кинолекториев «Крепость-герой» в Минском государственном колледже цифровых технологий.
Мероприятия приурочены к 85-летию начала героической обороны Брестской крепости. В основе лектория — уникальная кинохроника из фондов БГАКФФД, запечатлевшая цитадель в первые, самые тяжелые дни войны.
Сергей Рындин акцентировал внимание учащихся на том, что именно архивный документ является главным инструментом в борьбе с искажением истории. Живой интерес у ребят вызвали документальные факты о судьбах защитников, ставших символом мужества белорусского народа.
Память о защитниках Отечества остается священной. Гордимся и помним!

28/04/2026

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Працоўнае заканадаўства на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ ст.», прысвечаная Святу Працы.
Прававыя асновы працоўных адносін у Беларусі прайшлі доўгі шлях эвалюцыі пад уплывам розных гістарычных эпох. У XIX – пачатку XX ст. адбывалася фарміраванне асноў працоўнага права, якое ператварала стыхійную эксплуатацыю ў сістэму, якая рэгулюецца законам. На выставе прадэманстраваны цыркуляры і інструкцыі Міністэрства гандлю і прамысловасці Расійскай імперыі, а таксама фабрычных інспектараў беларускіх губерняў, правілы ўнутранага працоўнага распарадку на прамысловых прадпрыемствах беларускіх гарадоў у канцы XIX – пачатку ХХ ст., разліковыя кніжкі рабочых.

Азнаёміцца са зместам выставы можна спасылцы
https://niab.by/newsite/ru/2026_04_Prazdnik_Truda_exhibition

27/04/2026

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная Е.Р. Раманаву (1855–1922), беларускаму этнографу, фалькларысту, археолагу, публіцысту.
Еўдакім Раманавіч Раманаў сабраў і апублікаваў звыш 8000 і падрыхтаваў да друку 2126 фальклорных твораў. Асноўная частка дадзенага фальклорнага масіва была апублікавана ў 1886–1912 гг. Праводзіў археалагічныя раскопкі і разведкі ў Магілёўскай, Віцебскай і часткова Гродзенскай губернях. Склаў археалагічныя карты дадзеных губерняў. Унёс уклад у методыку археалагічных раскопак. Выступіў у ролі выдаўца паэмы «Тарас на Парнасе». На выставе дэманструюцца дакументы за 1855–1909 гг., сярод якіх метрычны запіс аб нараджэнні Е.Р. Раманава, перапіска Е.Р. Раманава аб арганізацыі археалагічных і этнаграфічных даследаванняў, метадычныя распрацоўкі вучонага і іншыя дакументы.

Азнаёміцца са зместам выставы можна спасылцы
https://niab.by/newsite/by/2026_04_Romanov_exibition

26/01/2026

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная графу М.П. Румянцаву (1754-1826), дзяржаўнаму дзеячу Расійскай імперыі, уладальніку Гомельскага маёнтка.
Мікалай Пятровіч Румянцаў – канцлер Расійскай дзяржавы, першы старшыня Дзяржаўнага Савета, мецэнат, апякун навукі і мастацтваў. М.П. Румянцаў унёс значны ўклад у фарміраванне Гомеля як еўрапейскага горада ў пачатку XIX стагоддзя. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захаваліся дакументы, звязаныя з гісторыяй Гомельскага маёнтка, які належаў графам Румянцавым і Паскевічам. На выставе дэманструюцца дакументы за 1776–1820-я гады, сярод якіх адказная кніга на Гомельскі маёнтак, перапіска аб адкрыцці ў г. Гомелі навучальных устаноў, першай аптэкі, план Гомельскага замка.

Азнаёміцца са зместам выставы можна спасылцы
https://niab.by/newsite/ru/2026_01_Rumiantsev_exibition

05/01/2026

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены 23 выпуск штогадовага зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў гісторыі, археаграфіі, крыніцазнаўства і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг новых, раней невядомых дакументаў і фактаў. Прызначаецца для архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

06/11/2025

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік дакументаў «Навучальныя ўстановы г. Мінска. Фатаграфічныя матэрыялы другой паловы XIX – пачатку ХХ ст.».
Кніга з'яўляецца трэцім выданнем з серыі зборнікаў, якія ўключаюць фатаграфічныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Першыя два тамы дадзенай серыі публікацый прысвечаны фотадакументам з фондаў мужчынскай і жаночай гімназій у г. Мінску. У новым томе прадстаўлена 142 фотаздымкі навучэнцаў і іншых асоб, якія апынуліся ў розны час у сілу розных абставін у навучальных установах (установах адукацыі) Мінскай губерні: народных вучылішчах Мінскай губерні, Мінскай прыватнай мужчынскай гімназіі С. П. Зубакіна і К. В. Фальковіча, Мінскім рэальным вучылішчы, Мінскім настаўніцкім інстытуце, 1-м Мінскім гарадскім чатырохкласным вучылішчы (з 1913 г. – 1-м Мінскім мужчынскім вышэйшым пачатковым вучылішчы), 3-м Мінскім гарадскім чатырохкласным вучылішчы (з 1913 г. – 3-м Мінскім мужчынскім вышэйшым пачатковым вучылішчы).
Прызначаецца для самага шырокага кола чытачоў – прафесійных даследчыкаў, генеалагаў, аматараў гісторыі фатаграфій, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XIX – пачатку XX ст. Выданне можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).

08/10/2025

У Маскве выдадзены другі том зборніка дакументаў «Расія і беларускія землі ў XVII-XVIII стст.». Зборнік падрыхтаваны Расійскім дзяржаўным архівам старажытных актаў і Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў рамках Плана сумесных дзеянняў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі.
Зборнік створаны ў рамках сумеснай праграмы расійскіх і беларускіх архівістаў па выданні дакументаў аб узаемаадносінах Рускай дзяржавы і беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у XVII–XVIII стагоддзях. Першы том, выдадзены ў 2020 годзе, быў складзены з дакументаў за 1619-1663 гадоў, якія захоўваюцца ў РГАДА. Другі том прысвечаны ўзаемаадносінам рускіх улад і розных саслоўяў і ўплывовых асоб Вялікага Княства Літоўскага, якія перайшлі на службу ў Рускай дзяржаве ў ходзе баявых дзеянняў 1654-1667 гадоў.
У першую чаргу, гаворка ідзе аб воінскіх фарміраваннях і іх службе ў складзе царскіх войскаў; у дакументах прадстаўлены значны аб'ём інфармацыі аб зямельных падараваннях, ільготах і прывілеях «прысяжнай» шляхты, мяшчан і іншых саслоўяў. Публікуемыя комплексы дакументаў дапаўняюцца даведнікам па гісторыі літоўскіх «прысяжных» воінскіх падраздзяленняў, складзеным па тэрытарыяльна-адміністрацыйным прынцыпе. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, краязнаўцаў, генеалагаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і Расіі.

Photos from National Historical Archives of Belarus's post 23/09/2025

Выдавецтвам «Беларусь» выдадзены дзве навукова-папулярныя кнігі з серыі «Гісторыя для школьнікаў», падрыхтаваныя Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Кніга «Першая сусветная вайна на беларускіх землях» прысвечана жыццю насельніцтва Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны, якая доўжылася з 1914 па 1918 год. У 1915 годзе па нашай зямлі працягнуўся фронт ваенных дзеянняў, у выніку чаго 25% яе тэрыторыі апынулася пад замежнай акупацыяй. Выданне асвятляе перадумовы і прычыны гэтага беспрэцэдэнтнага ў сусветнай гісторыі ўзброенага канфлікту, баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, велізарны ўплыў вайны на ўсе бакі жыцця беларускіх зямель.

У кнізе «Фатаграфічная справа на беларускіх землях XIX–пачатку ХХ ст.» распавядаецца аб з'яўленні першых фотамайстэрняў і дзейнасці першых фатографаў на тэрыторыі Беларусі, аб распаўсюджванні фатаграфічнай справы ў беларускіх губернях у XIX–пачатку ХХ ст., аб укладзе беларусаў у развіццё фатаграфічнай справы.

Апавяданне ў абедзвюх кнігах абапіраецца на багаты ілюстрацыйны матэрыял з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Want your business to be the top-listed Government Service in Minsk?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Telephone

Address


вУлица Крапоткіна, 55
Minsk
220002

Opening Hours

Tuesday 09:00 - 20:00
Wednesday 09:00 - 20:00
Thursday 09:00 - 20:00
Friday 09:00 - 19:00
Saturday 09:00 - 15:00