Гімназія 23 г. Мінска

Гімназія 23 г. Мінска

Share

Афіцыйная група для вучняў, выпускнікоў, настаўнікаў і работнікаў гімназіі,у якой асвятляецца жыццё гімназіі, гарачыя навіны, падзеі.

Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 06/10/2025

🔡🔠🔠🔠🔠🔠
🔠🔠🔠🔠🔠✨🔠🔠🔠❕

📚Часам адзін чалавек можа змяніць жыццё іншага. Для Валянціны Уладзіміраўны Крыкала такой асобай стала яе настаўніца, Тамара Іванаўна Сухановіч. Менавіта дзякуючы ёй, Валянціна Уладзіміраўна знайшла сваё прызванне і стала настаўнікам роднай мовы.

👩‍🏫Тамара Іванаўна была не проста настаўніцай, яна была сапраўдным прыкладам для сваіх вучняў. Яе любоў да роднай мовы, яе запал да навучання, яе мудрасць і дабрыня – усё гэта пакінула глыбокі след у сэрцы маладой Валянціны.

🌸Тамара Іванаўна не толькі перадавала веды, але і вучыла бачыць прыгажосць слова, разумець яго сілу і важнасць захавання моўнай спадчыны.
Сапраўдны настаўнік заўсёды будзе натхняць незалежна ад абставін.
📕Гісторыя Валянціны Уладзіміраўны Крыкала – гэта яскравы прыклад таго, як адзін настаўнік можа стаць маяком для будучага, як любоў да роднай мовы можа перадавацца з пакалення ў пакаленне, дзякуючы тым, хто шчыра любіць сваю справу і сваіх вучняў.

#гімназія23мінск

#гимназия23минск
#学校23明斯克
#медыястудыя23

01/10/2025

🎉 1 кастрычніка - Дзень утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі! 🎉

🐲У гэты знамянальны дзень нашы вучні падрыхтавалі асаблівы падарунак - відэавіншаванне.🎞

Няхай мацнее сяброўства паміж нашымі народамі.🇨🇳🇧🇾

Са святам!💐

#гімназія23мінск

#гимназия23минск
#学校23明斯克
#КНР

Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 01/10/2025

📸ФОТАФАКТ📸

📌З нагоды святкавання 🇨🇳Дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі🇨🇳 вучні гімназіі прынялі ўдзел у віктарыне па гісторыі ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі "Усё пра Кітай", дзе паказалі свае выдатныя веды.

#гімназія23мінск

#гимназия23минск
#学校23明斯克
#КНР

01/10/2025

0️⃣1️⃣.1️⃣0️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣

Дзень утварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі! 🇨🇳

💐Віншуем усіх жыхароў Кітая з гэтым вялікім святам, якое ўвасабляе сілу, накіраванасць і вялізныя поспехі краіны на шляху да росквіту.

🪭Няхай мір, шчасце і дабрабыт заўсёды спадарожнічаюць кітайскаму народу, а сяброўства паміж нашымі народамі толькі мацнее і развіваецца!

🖌Нашы выдатныя вучні падрыхтавалі выставу малюнкаў “Святкуем разам”, якая адлюстроўвае цяпло і радасць гэтага свята. Праз свае работы гімназісты перадалі павагу да культуры Кітая і жаданне ісці разам да светлай будучыні.

Са святам, Кітай!
Разам мы мацнейшыя!🇨🇳🤝🇧🇾

#гімназія23мінск

#гимназия23минск
#学校23明斯克
#КНР

Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 04/09/2025

💪У НОВЫ НАВУЧАЛЬНЫ ГОД З НОВЫМІ ПЛАНАМІ!📣

✏️Падпісана дамова аб супрацоўніцтве з ААТ «Агра – Дубінскае» з мэтай працоўнага выхавання вучняў.

Інфармацыя па ААТ «Агра – Дубінскае»⤵️

✅На падставе рашэння Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № 544 ад 10.05.2017 года да адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Дубінскае» далучана КСУП «Сугвозды-Агра».

✅Адміністрацыйны цэнтр гаспадаркі знаходзіцца ў аграгарадку Дубіна-Баярская.

✅Агульная зямельная плошча ААТ “Агра-Дубінскае " па стане на 01.08.2025 года складае 8677 га, у тым ліку раллі – 6581 га, лугавых – 1079 га.

✅ААТ “Агра-Дубінскае " спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса і раслінаводства. На тэрыторыі гаспадаркі функцыянуюць малочна-таварныя фермы: “Дубіна-Вяршыцкая-800”, “Дубіна-Вяршыцкая-520”, “Дубіна-Юрздыцкая”, “Нарэйшы". Працуюць тры фермы спецыялізуюцца па дагадоўванні БРЖ: “Дайнова”, “Ганчыцы”, “Сугвозды". Агульнае пагалоўе жывёлы 4329 галоў, у т.л. 1925 - кароў.

✅На 01.08.2025 года спісачная колькасць работнікаў складае 260 чалавек.

У СМІ пра гаспадарку⤵️

https://www.sb.by/articles/zhit-po-sredstvam-i-dumat-o-zavtrashnem-dne-oao-agro-dubinskoe-volozhinskogo-rayona.html?ysclid=mf44r4v1o70929365

#гімназія23мінск

#гимназия23минск
#学校23明斯克
#медыястудыя23

Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 01/09/2025

АДЗІНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ЎРОК

“Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню!”🇧🇾

01.09.2025 у гімназіі прайшоў адзіны тэматычны ўрок “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню” для вучняў 1-11 класаў!

Урок садзейнічаў фарміраванню ў вучняў:⤵️

✅разумення значнасці традыцый і дасягненняў беларускага народа, іх захавання і перадачы з пакалення ў пакаленне;

✅паважлівых адносін да традыцый, каштоўнасцей і дасягненняў
беларускага народа;

✅разумення сваёй ролі ў развіцці краіны;

✅пачуцця гонару за Рэспубліку Беларусь, за беларускі
народ;

✅пачуцця адказнасці за сваю краіну

🇧🇾«Без традыцый няма нацыі, няма дзяржавы. Гэта пытанне бесперапыннасці гісторыі народа і захавання культурнага кода. Гэта пытанне нашай святой сувязі з папярэднімі пакаленнямі і тымі, хто прыйдзе пасля нас» (А.Г.Лукашэнка)

#гімназія23мінск

#гимназия23минск
#学校23明斯克
#медыястудыя23
#першыўрок

Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 01/09/2025

🔔😉😃😌😎😍
😅😛🧐🥰😜😟🔔

0️⃣1️⃣.0️⃣9️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣

🇧🇾Першы званок празвінеў у дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска"

Дадзены старт новаму 2025/2026 навучальнаму году📚

👩‍💼З віншавальным словам выступіла дырэктар гімназіі Ірына Леанідаўна Пасюкевіч

❗️Ганаровымі гасцямі ўрачыстай лінейкі сталі:

✅Начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні, дзяржаўны саветнік мытнай службы ІІІ ранга Сяргей Валер’евіч Іваноў!

✅ Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Кацярына Анатольеўна Леванюк!

✅Паэт, публіцыст, радыёжурналіст, член саюза пісьменнікаў СССР, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Якаўлевіч Гальпяровіч!

🍁Віншуем усіх з пачаткам новага навучальнага года!

🎊У ДОБРЫ ШЛЯХ!🎊

#гімназія23мінск

#гимназия23минск
#学校23明斯克
#медыястудыя23
#першызванок2025

Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 30/05/2025

🎉УРАЧЫСТАЯ ЛІНЕЙКА🎉
3️⃣0️⃣.0️⃣5️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣

🇧🇾У гімназіі адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню 2024/2025 навучальнага года.

☀️Дырэктар гімназіі Ірына Леанідаўна Пасюкевіч павіншавала вучняў з заканчэннем навучальнага года, пажадала вучням карысна і цікава правесці летнія канікулы.

🏆На лінейцы адбылася цырымонія ўзнагароджвання вучняў граматамі і пахвальнымі лістамі за выдатныя вынікі ў вучобе і прыкладныя паводзіны, а таксама за актыўны ўдзел у грамадскім і спартыўным жыцці гімназіі!

👨‍👩‍👧‍👦Бацькі былі ўзнагароджаны лістамі падзякі за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці класаў і гімназіі, за дзейсную дапамогу і ініцыятыву ва ўсіх гімназічных справах!

☀️Жадаем выдатна адпачыць, увабраць шмат сонца і добрага летняга настрою. Набірайцеся сіл, атрымлівайце пазітыўныя эмоцыі, умацоўвайце здароўе.
Убачымся ў наступным навучальным годзе!

#гімназія23мінск
#гимназия23минск

#学校23明斯克
#медыястудыя23
#урачыстаялінейка

Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 30/05/2025

🎉 Вялікае свята! 🎉

Сёння ў нашай гімназіі прайшло яркае і радаснае мерапрыемства — выпускны чацвёртых класаў!
🌟 Гэта незабыўны момант для вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў.

🎓💕 Мы шчыра віншуем вучняў з паспяховым заканчэннем пачатковай школы і жадаем далейшых поспехаў і здзяйснення мар! ✨

Няхай кожны наступны крок будзе яшчэ больш цікавым і напоўнены новымі адкрыццямі! 🚀

З найлепшымі пажаданнямі, ваша гімназія! 🌈🎈

#гімназія23мінск
#гимназия23минск

#学校23明斯克
#медыястудыя23
#выпускны

Photos from Confucius Technic's post 29/05/2025
29/05/2025
Photos from Гімназія 23 г. Мінска's post 26/05/2025

🎉АПОШНІ ЗВАНОК-2025🔔
👍👍.👍👍.👍👍👍👍

⭐️Сёння наша гімназія гучна і ўрачыста адсвяткавала самую доўгачаканую і хвалюючую падзею.❗️🎊

🔔Для выпускнікоў гімназіі9️⃣і 1️⃣1️⃣класаў адзвінеў АПОШНІ ЗВАНОК.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці:
✔️Намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні Дзмітрый Вячаслававіч Дземянчук.

✔️Галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Алена Міхайлаўна Чараповіч.

✔️Астрога Віктар Аляксандравіч, загадчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі факультэта міжнародных адносін БДУ.

✔️Назарава Вольга Віктараўна, чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, пераможца Універсіяды, шматразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне.

💐Урачыстае віншаванне дырэктара гімназіі Ірыны Леанідаўны Пасюкевіч, ганаровых гасцей і бацькоў запомняцца нашым выпускнікам надоўга.

⭐️Намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні Дзмітрый Вячаслававіч Дземянчук і галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Алена Міхайлаўна Чараповіч узнагародзілі за добрыя выніку ў вучобе, за актыўны ўдзел у мерапрыемствах па ўзаемадзеяюнні з Мінскай рэгіянальнай мытняй нагрудным знакам “Мытны клас” вучняў гімназіі.

🎇Прыгожыя выпускнікі,👩‍🦰👨 якія сталі галоўнымі дзеючымі асобамі ўрачыстай лінейкі, станцавалі свой апошні гімназічны вальс.

#гімназія23мінск
#гимназия23минск

#学校23明斯克
#апошнізванок2025

Want your business to be the top-listed Government Service in Minsk?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Category

Telephone

Address


пр. Незалежнасці, 45
Minsk
220005

Opening Hours

Monday 08:00 - 21:00
Tuesday 09:00 - 17:00
Wednesday 09:00 - 17:00
Thursday 09:00 - 17:00
Friday 09:00 - 17:00
Saturday 09:00 - 17:00