Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Share

Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Минск, Улица Ленина 20, Minsk.

28/05/2026

Мастацкі музей запрашае на ўрачыстае адкрыццё юбілейнай выставы “Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака”.

Барыс Аракчэеў – прызнаны майстар рэалістычнага мастацтва, чый жывапіс стаў неад’емнай часткай беларускага выяўленчага мастацтва другой паловы XX стагоддзя. Спадчына мастака ўключае буйныя праграмныя сюжэтна-тэматычныя карціны, шматлікія пейзажы, вытанчаныя кветкавыя нацюрморты.

На юбілейнай выставе будуць экспанавацца творы жывапісу і графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз
мастакоў” і калекцыі сям’і мастака.

🗓️ урачыстае адкрыццё адбудзецца 3 чэрвеня (серада), а 17-й гадзіне ў галоўным корпусе (Леніна, 20), сяродкрыжжы
🎟️ па запрашальных білетах, а таксама па ўваходным білеце ў галоўны корпус
⏳ выстава працягнецца па 6 ліпеня ў выставачным корпусе (К. Маркса, 24), чацвёртым паверсе

= =

Художественный музей приглашает на торжественное открытие юбилейной выставки «Борис Аракчеев. К 100-летию со дня рождения художника».

Борис Аракчеев – признанный мастер реалистической живописи, чьë творчество стало неотъемлемой частью белорусского изобразительного искусства второй половины XX века. Наследие художника включает крупные программные сюжетно-тематические картины,
многочисленные пейзажи, утончëнные цветочные натюрморты.

На юбилейной выставке будут экспонироваться произведения живописи и графики из собрания Национального художественного музея Республики
Беларусь, Национального центра современных искусств, общественного объединения «Белорусский союз художников» и коллекции семьи художника.

🗓️ торжественное открытие состоится 3 июня (среда) в 17:00 в главном корпус (Ленина, 20), средокрестии
🎟️ по пригласительным билетам, а также по входному билету в главный корпус
⏳ выставка продлится по 6 июля в выставочном корпусе (К. Маркса, 24), четвертом этаже

27/05/2026

Мастацкі музей прадстаўляе выставачны праект “Я слухаў мора”, арганізаваны Прыморскім краявым аддзяленнем Усерасійскай творчай грамадскай арганізацыі “Саюз мастакоў Расіі” 🌊

Далёкі Усход, Прыморскі край, узбярэжжа – візуальная мова тых, хто сфарміраваўся і працуе тут, адрозніваецца асаблівымі эмацыянальнымі і каларыстычнымі якасцямі.

Работы,прадстаўленыя аўтарамі з Прымор’я, цікавы не толькі як шматгранная карціна пошукаў, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць, але і як сведчанне прыналежнасці да мясцовасці, спецыфіка якой звязана з адчуваннем краю зямлі, меж стыхій, манументальных маштабаў прыроды 🐚

⏳ з 3 па 12 чэрвеня 2026 года
📍галоўны корпус (Леніна, 20), вялікая галерэя

==

Художественный музей представляет выставочный проект «Я слушал море», организованный Приморским краевым отделением Всероссийской творческой общественной организации «Союз художников России» 🌊

Дальний Восток, Приморский край, побережье – визуальный язык тех, кто сформирован и работает здесь, отличается особенными эмоциональными иколористическими качествами.

Работы, представленные авторами из Приморья, интересны не только как многогранная картина исканий, отражающих действительность, но и как свидетельство принадлежности к местности, специфика которой связана с ощущением края земли, границ стихий, монументальных масштабов природы 🐚

⏳с 3 по 12 июня 2026 года
📍главный корпус (Ленина, 20), большая галерея

27/05/2026

Рамантыка кветак: унікальны код 🌸

Запрашаем вас у дзіўнае альфактарнае падарожжа.
На гэтай асаблівай сустрэчы ад галерэі пахаў «Нос» прафесійны парфумер Ксенія Філіпава прыадкрые заслону таямніц кветкавых водараў і раскажа пра іх ролю ў парфумерыі і мастацтве 🌷

Вас чакае знаёмства з парфумернымі акордамі і рэдкімі эсэнцыямі. Вы зможаце адчуць тры віды руж з розных куткоў свету, два віды язміну, а таксама экзатычныя неролі, асмантус, туберозу, бружмель, магнолію і чампаку 🌿

Вы навучыцеся адрозніваць тонкія нюансы кветкавых нот, даведаецеся сакрэты стварэння водараў і назаўжды зменіце сваё ўспрыманне звыклых духоў.

🗓️ 4 чэрвеня (чацвер), 17:00
🏛️ галоўны корпус (Леніна 20), 5 зала рускага мастацтва
🎟️ 40 рублёў
🔗 спасылка на рэгістрацыю ў сторыс і шапцы профілю

==

Романтика цветов: уникальный код 🌸

Приглашаем вас в удивительное ольфакторное путешествие.
На этой особенной встрече от галереи запахов «Нос» профессиональный парфюмер Ксения Филиппова приоткроет завесу тайн цветочных ароматов и расскажет об их роли в парфюмерии и искусстве 🌷

Вас ждет глубокое погружение в парфюмерные аккорды и знакомство с редкими эссенциями. Вы сможете ощутить три вида роз из разных уголков мира, два вида жасмина, а также экзотические нероли, османтус, туберозу, жимолость, магнолию и чампаку 🌿

Вы научитесь различать тонкие нюансы цветочных нот, узнаете секреты создания ароматов и навсегда измените свое восприятие привычных духов.

🗓️ 4 июня (четверг), 17:00
🏛️ главный корпус (Ленина 20), 5 зал русского искусства
🎟️ 40 рублей
🔗 ссылка на регистрацию в сторис и шапке профиля

26/05/2026

НАРАДЖЭННЕ ІТАЛЬЯНСКАЙ МОДЫ. MADE IN ITALY 👗

Сёння Made in Italy – гэта сінонім бездакорнага густу і раскошы. Але мала хто ведае, што італьянскі модны феномен зарадзіўся ў цяжкія пасляваенныя гады, калі краіна ляжала ў руінах. Як італьянцам удалося здзейсніць гэты неверагодны прарыў і апярэдзіць прызнаныя сусветныя сталіцы? 🏙️

На лекцыі ад калекцыянера Таццяны Фядосавай вы даведаецеся, як Італія замацавала за сабой статус самай стыльнай нацыі, і перанясецеся ў бліскучую эпоху 1950–1960-х гадоў.

Героямі вечара стануць легендарныя куцюр’е і першыя «стылісты», якія стаялі ля вытокаў індустрыі: Валянціна, Сальваторэ Ферагама, Эміліо Пучы, сёстры Фантана, Ірэн Галіцына, Раберта Капучы, Эміліо Шуберт і многія іншыя. Вы таксама адкрыеце для сябе гісторыю Джавані Батыста Джорджыні - чалавека, які арганізаваў першыя паказы і стаў сапраўдным хросным італьянскай моды 🇮🇹

🗓️ 28 мая (чацвер), 18:00
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20), рускае мастацтва, 5 зала
🎟️ 40,00 рублёў
🖇️ па папярэднім запісе (спасылка ў сторыз)

==

РОЖДЕНИЕ ИТАЛЬЯНСКОЙ МОДЫ. MADE IN ITALY 👗

Сегодня Made in Italy – это синоним безупречного вкуса и роскоши. Но мало кто знает, что итальянский модный феномен зародился в тяжелые послевоенные годы, когда страна лежала в руинах. Как итальянцам удалось совершить этот невероятный прорыв и опередить признанные мировые столицы? 🏙️

На лекции от коллекционера Татьяны Федосовой вы узнаете, как Италия закрепила за собой статус самой стильной нации, и перенесетесь в блестящую эпоху 1950–1960-х годов.

Героями вечера станут легендарные кутюрье и первые «стилисты», стоявшие у истоков индустрии: Валентино, Сальваторе Феррагамо, Эмилио Пуччи, сёстры Фонтана, Ирен Голицына, Роберто Капуччи, Эмилио Шуберт и многие другие. Вы также откроете для себя историю Джованни Баттиста Джорджини — человека, который организовал первые показы и стал настоящим крестным отцом итальянской моды 🇮🇹

🗓️ 28 мая (четверг), 18:00
🏛️ главный корпус (Ленина, 20), русское искусство, 5 зал
🎟️ 40 рублей
🖇️ по предварительной записи (ссылка в сторис)

25/05/2026

Што пройдзе ў Мастацкім музеі на гэтым тыдні? Складаем планы разам

🗓️ 25 мая (панядзелак), 15:00
✔️ Канцэрт выпускнікоў магістратуры “Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” “Сугучнасць культур: Беларусь і Кітай”
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20), сяродкрыжжа
🎟️ па ўваходным білеце ў музей

🗓️ 25 мая (панядзелак), 17:00
✔️ Творчая сустрэча (фінісаж выставы) з Мікалаем Байрачным
🏛 выставачны корпус (К. Маркса, 24), чацвёрты паверх
🎟️ па ўваходным білеце ў музей

🗓️ 27 мая (серада), 16:00
✔️ Зборная экскурсія па выставе “Два стагоддзі моды ў Мастацкім” ад вядучага навуковага супрацоўніка Юліі Мішаковай
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20)
🖇️ спасылка для рэгістрацыі ў сторыс

🗓️ 28 мая (чацвер), 18:00
✔️ Лекцыя “Нараджэнне італьянскай моды. Made in Italy” ад Таццяны Фядосавай у рамках выставы “Два стагоддзі моды ў Мастацкім”
📌 Падрабязнасці хутка

🗓️ 29 мая (пятніца), 17:00
✔️ Зборная экскурсія па выставе “Два стагоддзі моды ў Мастацкім” ад вядучага навуковага супрацоўніка Паўла Стаяноўскага
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20)
🖇️ спасылка для рэгістрацыі ў сторыс

= =

Что пройдёт в Художественном музее на этой неделе? Составляем планы вместе

🗓️ 25 мая (понедельник), 15:00
✔️ Концерт выпускников магистратуры «Университет Национальной академии наук Беларуси» «Созвучие культур: Беларусь и Китай»
🏛 главный корпус (Ленина, 20), средокрестие
🎟️ по входному билету в музей

🗓️ 25 мая (понедельник), 17:00
✔️ Творческая встреча (финисаж выставки) с Николаем Байрачным
🏛 выставочный корпус (К. Маркса, 24), четвертый этаж
🎟️ по входному билету в музей

🗓️ 27 мая (среда), 16:00
✔️ Сборная экскурсия по выставке «Два века моды в Художественном» от ведущего научного сотрудника Юлии Мишаковой
🏛 главный корпус (Ленина, 20)
🖇️ ссылка для регистрации в сторис

🗓️ 28 мая (четверг), 18:00
✔️ Лекция «Рождение итальянской моды. Made in Italy» от Татьяны Федосовой в рамках выставки «Два века моды в Художественном»
📌 Подробности скоро!

🗓️ 29 мая (пятница), 17:00
✔️ Сборная экскурсия по выставке «Два века моды в Художественном» от ведущего научного сотрудника Павла Стояновского
🏛 главный корпус (Ленина, 20)
🖇️ ссылка для регистрации в сторис

24/05/2026

Художественный музей приглашает на творческую встречу (финисаж выставки) с Николаем Байрачным – скульптором, керамистом, живописцем, графиком и очень многогранным художником. Специальный гость мероприятия – Андрей Щукин, фотограф, автор фильмов о художниках Н.Байрачном, В.Слауке и др.

🗓️ 25 мая (понедельник), 17:00
🎟️ вход по билету в музей

24/05/2026

Мастацкі музей запрашае на музычнае мерапрыемства-канцэрт “Сугучнасць культур: Беларусь і Кітай”!

У гэты панядзелак у белай зале музея выступяць магістранты, аспіранты і выкладчыкі Універсітэта, Інстытута мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У праграме прагучаць творы кітайскай народнай і акадэмічнай музыкі, беларускай фартэпіяннай школы і сусветнай класікі! Гледачы пачуюць гучанне кітайскіх народных інструментаў (хулусі і эрху), рамантычныя мелодыі Фрыдэрыка Шапэна, Ферэнца Ліста і Пятра Чайкоўскага, шэдэўры сучасных беларускіх кампазітараў, Напалеона Орды, Галіны Гарэлавай, Алега Хадоскі і іншых!

🗓️ 25 мая (панядзелак), 15:00
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20), сяродкрыжжа
🎟️ уваход па білеце ў музей

= =

Художественный музей приглашает на музыкальное
мероприятие-концерт «Созвучие культур: Беларусь и Китай»!

В этот понедельник в белом зале музея выступят магистранты, аспиранты и преподаватели Университета, Института искусствоведения Национальной академии наук Беларуси и Белорусской государственной академии музыки.

В программе прозвучат произведения китайской народной и академической музыки, белорусской фортепианной школы и мировой классики! Зрители услышат звучание китайских народных инструментов (хулуси и эрху), романтические мелодии Фридерика Шопена, Ференца Листа и Петра Чайковского, шедевры современных белорусских композиторов, Наполеона Орды, Галины Гореловой, Олега Ходоско и других!

🗓️ 25 мая (понедельник), 15:00
🏛 главный корпус (Ленина, 20), средокрестие
🎟️ вход по билету в музей

20/05/2026

“Усё, што я зрабіў у мастацтве, народжана каханнем…” – Марк Шагал.

Запрашаем на лекцыю “Марк Шагал: песня песняў даўжынёю ў жыццё” ў рамках “Выставы аднаго шэдэўра. “Прагулка” Марка Шагала”.

Спікер Ірына Скварцова, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, раскажа пра каханне мастака, якое ён пранёс праз усё жыццё і абяссмерціў у сваіх ударных творах. А таксама…
– чаму Марк Шагал лічыў сваім адзіным сапраўдным настаўнікам сціплага віцебскага жывапісца Юрыя Пэна;
– што такое Парыжская школа, у чым яе адрозненне ад іншых мастацкіх супольнасцяў ХХ стагоддзя і якое месца ў ёй належыць Марку Шагалу;
– якую ролю адыграў Шагал у ператварэнні Віцебска ў адзін з вядучых цэнтраў авангарднага мастацтва;
– якія творы Марка Шагала з’яўляюцца знакавымі для сусветнай мастацкай культуры?

🗓️ 23 мая (субота), 16:00
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20), зала беларускага мастацтва XIX – пачатку XX стст.
🎟️ уваход па білеце ў музей

= =

«Всë, что я сделал в искусстве, рождено любовью…» – Марк Шагал.

Приглашаем на лекцию «Марк Шагал: песнь песней длиною в жизнь» в рамках «Выставки одного шедевра. «Прогулка» Марка Шагала».

Спикер Ирина Скворцова, кандидат искусствоведения, доцент, расскажет о любви художника, которую он пронëс через всю жизнь и обессмертил в своих ударных произведениях. А также…
– почему Марк Шагал считал своим единственным истинным наставником скромного витебского живописца Юрия Пэна;
– что такое Парижская школа, в чëм еë отличие от других художественных сообществ ХХ века и какое место в ней принадлежит Марку Шагалу;
– какую роль сыграл Шагал в превращении Витебска в один из ведущих центров авангардного искусства;
– какие произведения Марка Шагала являются знаковыми для мировой художественной культуры?

🗓️ 23 мая (суббота), 16:00
🏛 главный корпус (Ленина, 20), зал белорусского искусства XIX – начала XX вв.
🎟️ вход по билету в музей

19/05/2026

Пра знакамітыя сапфіры і драматычныя лёсы іх уладальніц… 💎💎

Мастацкі музей запрашае на лекцыю “Сапфіры. Каштоўнасці, якія пакарылі свет” у рамках выставы “Два стагоддзі моды ў Мастацкім”.

Вас чакае дзіўная гісторыя легендарных каштоўнасцяў з камянямі колеру неба. Героямі апавядання Таццяны Фядосавай стануць каралевы і імператрыцы, куртызанкі і актрысы, оперныя дзівы і бізнес-лэдзі, балерыны і жонкі дыктатараў! Лекцыя ахопіць увесь свет у кантэксце гістарычных падзей апошніх 1000 гадоў.

🗓️ 21 мая (чацвер), 18:00
🏛 галоўны корпус (Леніна, 20), рускае мастацтва, 5 зала
🎟️ 40,00 рублёў
*запіс па спасылцы ў сторыс

= =

О знаменитых сапфирах и драматических судьбах их обладательниц… 💎💎

Художественный музей приглашает на лекцию «Сапфиры. Драгоценности, покорившие мир» в рамках выставки «Два века моды в Художественном».

Вас ждёт удивительная история легендарных драгоценностей с камнями цвета неба. Героями рассказа Татьяны Федосовой станут королевы и императрицы, куртизанки и актрисы, оперные дивы и бизнес-леди, балерины и жёны диктаторов! Лекция охватит весь мир в контексте исторических событий последних 1000 лет.

🗓️ 21 мая (четверг), 18:00
🏛 главный корпус (Ленина, 20), русское искусство, 5 зал
🎟️ 40,00 рублей
*запись по ссылке в сторис

Want your business to be the top-listed Government Service in Minsk?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Telephone

Address


Минск, Улица Ленина 20
Minsk
220000

Opening Hours

Monday 11:00 - 19:00
Wednesday 11:00 - 19:00
Thursday 13:00 - 21:00
Friday 11:00 - 19:00
Saturday 11:00 - 19:00
Sunday 11:00 - 19:00