04/06/2026
Cёння мы адзначаем дзень народзінаў Ёна Баўэра (John Bauer, 1882-1918 гг.) – шведскага мастака-iлюстратара, чые малюнкі скарылі сэрцы малых і дарослых чытачоў гісторый пра жыхароў скандынаўскіх лясоў на пачатку 20 стагоддзя. Найперш за ўсё ён вядомы праз ілюстрацыі да зборнікаў казак “Сярод гномаў і троляў”. Менавіта Баўэр стварыў тыя самыя вобразы троляў і прынцэсс, якімі іх дагэтуль ўяўляюць у Швецыі ды многіх іншых краінах.
Малюнкі Баўэра ўражваюць гульнёй света і ценяў, запрашаюць запаволіцца і паверыць, што паміж дрэвамі сапраўды хаваецца нешта чароўнае, што ляжыць у самым сэрцы скандынаўскіх легенд.
На жаль, жыццё мастака трагічна абарвалася, калі яму было усяго 36 гадоў, Ён і яго сям’я загінулі ў караблекрушэнні. Аднак казачныя вобразы, створаныя таленавітым iлюстратарам, дагэтуль зачароўваюць усё новыя і новыя пакаленні.
Фота: ілюстрацыі Ёна Баўэра.
03/06/2026
Den 13 september 2026 är det val till riksdag, region- och kommunfullmäktige i Sverige.
Läs mer på val.se.
01/06/2026
1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, адно з самых старых міжнародных свят. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята ў Жэневе ў 1925 годзе на Сусветнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дабрабыту дзяцей.
Кожнае дзіця ў свеце заслугоўвае мець шчаслівае і бяспечнае дзяцінства. Нажаль, не кожнае дзіця гэта мае. Швецыя адстойвае правы дзяцей як на заканадаўчым узроўні, так і намаганнямi шведскіх уладаў. Як у Швецыі клапоцяцца пра дзяцей, можна пачытаць у артыкуле Шведскага інстытута: https://ru.sweden.se/lyudi-i-obschestvo/obschestvo/deti-v-shvecii
Да гэтага дня мы выпусцілі яшчэ адну аўдыё-казку з цыкла "Казачная Швецыя: аўдыёспектаклi па-беларуску" на YouTube канале Пасольства Швецыі ў Мінску - "Мама Му чытае". Бо, як казала Астрыд Ліндгрэн, "Дзяцінства без кніг - гэта не дзяцінства. Гэта ўсё роўна што быць адрэзаным ад чароўнага свету, адкуль можна чэрпаць самыя светлыя радасці". Так што калі яшчэ не слухалі гісторыі пра карову Маму Му і яе сябра Крумкача, уключайце і атрымлівайце асалоду разам з дзецьмі!
https://www.youtube.com/watch?v=N0deNLknQ9A
Прыгоды Мамы Му па-беларуску: Мама Му чытае.
Казка пра Карову Маму Му і яе Сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Пераклад на беларускую Надзеі Кандрусевіч. Ілюстрацыі Свэна Нурдквіста. 3+
31/05/2026
У апошнюю нядзелю траўня ў Швецыі адзначаецца Дзень маці. Нашыя самыя цёплыя віншаванні мамам па ўсім свеце!
Фота: Lisa Öberg/imagebank.sweden.se
29/05/2026
Ну, учора мы не выйгралі. Але якая ж гэта была гульня! Віншуем швейцарскую каманду!
Тое, што Швейцарыя так добра гуляе ў хакей, можа толькі павялічыць блытаніну паміж нашымі краінамі. Oj! Жартуем :)
На выходных прапануем гумарыстычнае відэа пра блытаніну паміж Швецыяй і Швейцарыяй! https://www.youtube.com/watch?v=0oNX_BHgi3c
Пасольства Швейцарыі ў Беларусі / Embassy of Switzerland in Belarus
Sweden (not Switzerland)
People all over the world keep mixing up Sweden and Switzerland. To end this confusion, we are now reaching out to Swiss officials.Find out more at https://v...
28/05/2026
Сёння ўвечары зборная Швецыі гуляе супраць зборнай Швейцарыі ў 1/4 фінала Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які праходзіць у Швейцарыі! 🇸🇪🏑🇨🇭
Дарэчы, шмат хто блытае нашыя краіны. Гэта здараецца даволі часта :) Шведскі інстытут нават выпусціў карцінку-дапаможнік з адметнымі сімваламі Швецыі і Швейцарыі.
Можа ў вас ёсць свой "лайф-хак" як не блытаць гэтыя дзве краіны? Падзяліцеся!
Глядзім хакей і заўзеем за зборную Швецыі! Heja Sverige! 💪
22/05/2026
“Для мяне вялікі гонар вітаць вас у маім родным рэгіёне”, – заявіла міністарка замежных спраў Марыя Мальмер Стэнергард у сваёй уступнай прамове ў якасці гаспадыні вячэры ў палацы Сафіеру напярэдадні сустрэчы міністраў замежных спраў НАТА ў Хельсінгборгу. На мерапрыемстве прысутнічалі Іх Вялікасці Кароль і Каралева, а таксама прэм'ер-міністр Ульф Крыстэрсан.
Швецыя ўпершыню прымае сустрэчу НАТА на міністэрскім узроўні. Гэтая сустрэча праходзіць у рамках падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту НАТА ў Анкары. Прадстаўнікі ўсіх дзяржаў – чальцоў альянсу сабраліся ў Хельсінгборгу для абмеркавання бягучай сітуацыі ў сферы бяспекі, долі адказнасці Еўропы за ўмацаванне ў галіне стрымлівання і абароны НАТА, а таксама далейшай падтрымкі Украіны.
На вячэры таксама прысутнічалі генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, прадстаўнікі ЕС і Вярхоўны галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Алексус Грынкевіч.
21/05/2026
Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі. З 2021 года страцілі жыцці дзевяць палітвязняў. Больш за 840 дагэтуль застаюцца за кратамі. Мы заклікаем да вызвалення ўсіх палітзняволеных.
20/05/2026
20 траўня адзначаецца Сусветны дзень пчол, што падкрэслiвае жыццёва важную ролю пчол у экасістэме і с/г. Гэта дата была абраная ў гонар дня народзiнаў Антона Яншы, піянера сучаснага пчалярства са Славеніі, вядомага сваім глыбокім разуменнем пчол і іх важнасці для прыроды. А 22 траўня - Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці, і гэтыя дзве тэмы цесна звязаныя. 🐝🪻
Пчолы адыграюць цэнтральную ролю ў апыленні шматлікіх сельскагаспадарчых культур, ад якіх залежыць чалавецтва. Каля траціны спажыванай намі ежы залежыць ад апылення, што робіць пчол незаменнымі для сельскай гаспадаркі. Аднак, у апошнія дзесяцігоддзі папуляцыя пчол рэзка скарацілася з-за шэрагу фактараў, у тым ліку:
* Значнае скарачэнне плошчы лугоў праз урбанізацыю і інтэнсіўнае вядзенне с/г;
* Выкарыстанне пестыцыдаў і хімікатаў;
* Змена клімату, якая ўплывае на час цвіцення раслін;
* Хваробы і паразіты.
Прыярытэтная ўвага да аднаўлення мясцовых экасістэм дазволіць нам супрацьдзейнічаць наступствам змены клімату і спыніць страту біяразнастайнасці.
Шведскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы па ўсім свеце пачалі замяняць традыцыйныя газоны лужкамі з лугавымі кветкамі. Гэтыя лужкі падтрымліваюць жыццё казурак і птушак, адначасова зніжаючы неабходнасць у шумным доглядзе з дапамогай газонакасілак на бензiне, эканомячы ваду і падтрымліваючы біяразнастайнасць за кошт замены стэрыльнай травы мясцовымі раслінамі, якія прывабліваюць апыляльнікаў.
Фота: Прыклад лужка каля Пасольства Швецыі ў Берліне / Пасольства Швецыi ў Мінску. 🇸🇪
Schwedische Botschaft