13/05/2026
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча
Старонка Ашмянскага краязнаўчага музея. Анонсы, лакал?
13/05/2026
05/05/2026
НАПЯРЭДАДНІ СВЯТА ПЕРШАМАЯ Ў НАШЫМ МУЗЕІ АДБЫЛАСЯ РЭТРА-ВЕЧАРЫНА "МУЗЫЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП"
Першамай заўсёды быў адным з самых любімых святаў жыхароў краіны Саветаў - шматлюдныя мітынгі, добрыя настроі і абавязкова канцэрты, дзе гучала любімая музыка.
Наведвальнікам рэтра-вечарыны было прапанавана перанесціся ў 70-80-я гады мінулага стагоддзя і паслухаць знаёмыя мелодыі на аўтэнтычных музычных інструментах той пары ў выкананні калекцыянера Валерыя Пячкоўскага. Нагадваем, што выстава музычных рэтра-інструментаў "Так нараджаецца мелодыя..." з калекцыі В.Ф. Пячкоўскага працуе ў нашым музеі па 25 мая.
05/05/2026
"ЧАРНОБЫЛЬ - ЧОРНАЯ БЫЛЬ, ЧОРНЫ БОЛЬ НАШАЙ ГІСТОРЫІ" -пад такой назвай быў арганізаваны гістарычны агляд да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС.
Навучэнцы Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа пазнаёміліся з храналогіяй аварыі, даведаліся аб подзвігу ліквідатараў.
Самым шчымлівым момантам сталі ўспаміны сведкі тых падзей : Зінаіда Рыгораўна Назарэнка красавік 1986 года сустрэла ў горадзе Брагін Гомельскай вобласці - за 17 кіламетраў ад атамнай электрастанцыі. Яе ўспаміны аб эвакуацыі мясцовых жыхароў, салдатах-ліквідатарах і знішчэнні цэлых вёсак нікога не пакінулі раўнадушнымі.
20/03/2026
20/03/2026
Да гадавіны Хатынскай трагедыі ў Ашмянскім музеі адбыўся набат памяці "Хатынь і яе незабытыя "сёстры".
83 гады таму разам з жыхарамі была спалена беларуская вёска, якая стала сімвалам генацыду беларускага народа, яе назва назаўсёды ўвайшла ў сусветную гісторыю, як прыклад нечалавечай жорсткасці нацысцкіх салдат і іх памагатых.
Навуковы супрацоўнік музея Ірына Бусловіч і галоўны захавальнік фондаў Таццяна Кіркоўская пазнаёмілі прысутных з гісторыяй вёскі і стварэннем мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
Навучэнцы Кальчунскай сярэдняй школы падрыхтавалі тэматычныя вершы. Старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна Аляксандра Ваеводская расказала аб ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай злачынства генацыду беларускага народа.
18/03/2026
В краеведческом музее имени Ф.К. Богушевича открылась выставка портрета «Дзве рэальнасці» Галины Поперецкой В Ошмянском краеведческом музее имени Ф.К. Богушевича открылась выставка портрета художницы из Щепановичей Галины Поперецкой, которую многие знают под псевдонимо...
15/03/2026
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя - Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. Яна складаецца з 9 раздзелаў і 148 артыкулаў, Канстытуцыя вызначае асновы дзяржаўнай улады і грамадскага жыцця, гарантуе правы і свабоды грамадзян, а таксама служыць важным фактарам для фарміравання нацыянальнай самабытнасці беларусаў.
Дзяржаўнае свята Дзень Канстытуцыі штогод адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка. Бо менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе быў прыняты Асноўны закон суверэннай краіны.
Дзейная Канстытуцыя была зменена і дапоўнена па выніках рэспубліканскіх рэферэндумаў 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года. Асноўныя змены закранулі структуру ўлады.
Сённяшняя Канстытуцыя ўмела спалучае два пачаткі: захоўвае традыцыйныя каштоўнасці, на якіх трымаецца грамадства, і пры гэтым адкрытая новым рэаліям.
За час дзеяння Асноўнага закона горад Ашмяны не толькі пашырыўся, але і «падняўся ўверх» - з'явіліся два новыя шматпавярховыя мікрараёны ва ўсходняй і заходняй частцы Ашмянаў, пачалася забудова трэцяга мікрараёна «Паўднёвы».
Шырокую вядомасць сваёй прадукцыяй не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі заваявалі ААТ "Ашмянскі мясакамбінат", філіял "Ашмяны-сыраробны завод", завод "Белкава", завод "Радыётэхніка", Гальшанскі крухмальны завод.
У горадзе і раёне адкрываюцца новыя гандлёвыя і спартыўныя аб’екты, вядзецца рэстаўрацыя помнікаў, развіваецца турызм.
За выдатны ўклад у развіццё і працвітанне горада ганаровае званне "Ганаровы грамадзянін Ашмян" было прысвоена 25 ураджэнцам нашага краю.
Гады ідуць, мяняюцца тэхналогіі, але Канстытуцыя застаецца тым самым надзейным компасам, які паказвае кірунак развіцця краіны. У ёй — гарантыя нашай свабоды, наша агульная адказнасць і наша права будаваць будучыню Радзімы.
Click here to claim your Sponsored Listing.
Location
Category
Contact the business
Telephone
Website
Address
Савецкая, 128
Oshmyany
Opening Hours
| Tuesday | 10:00 - 19:00 |
| Wednesday | 10:00 - 19:00 |
| Thursday | 10:00 - 19:00 |
| Friday | 10:00 - 19:00 |
| Saturday | 10:00 - 19:00 |
| Sunday | 10:00 - 19:00 |
