Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава

Share

Наш сайт, YouTube-канал і спонсарскі рахунак
https://vetkamuseum.taplink.ws/ XVII — XVIII веков).

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

Своеасаблівасць нашага музея вызначаецца тым, што тут прадстаўлена мастацкая культура і творчасць некалькіх народных традыцый найцікавейшага рэгіёна на паўднёвым усходзе Беларусі (перш за ўсё, праваслаўнай беларускай вёскі і стараабрадніцкай Веткі — гістарычнага цэнтра пасадскага расколу к. XVII — XVIII стагоддзяў).
_______

29/05/2026

📯Пешаходная экскурсія па Гомелі ад Веткаўскага музея!

"Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" - гэта экскурсія па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада!

На экскурсіі мы акунемся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX - пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі. На свае вочы ўбачым творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.

Экскурсійны маршрут "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

❗Абавязковая бронь месцаў па тэлефоне +375 232 50-96-98.
І так як пачатак экскурсіі не ў музеі, білеты неабходна аплаціць загадзя ў любы дзень (акрамя панядзелка і 9 чэрвеня) з 10:00 да 18:30.

🗓14.06 (нядзеля) у 11:00
🏛Месца збору - у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай.
💰Кошт: 15 BYN
☎ Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).
_____________________

📯 Пешеходная экскурсия по Гомелю от Ветковского музея!

"Станислав Шабуневский. Гомель - от эклектики до модерна" - это экскурсия по архитектурному наследию выдающегося гомельского архитектора, который спроектировал одни из самых знаковых зданий города!

На экскурсии мы окунемся в жизнь центральной части города конца XIX – начала XX вв. (период бурного демографического и экономического роста) с его застройкой, повседневной жизнью, проблемами и достоинствами. Своими глазами увидим творческий путь и эволюцию стилистики в архитектуре городских усадеб, доходных домов, банковских и развлекательных учреждений.

Экскурсионный маршрут "Станислав Шабуневский. Гомель - от эклектики до модерна" разработан сотрудниками Ветковского музея. Проводит экскурсию директор музея Юрий Котляров.

❗Обязательная бронь мест по телефону +375 232 50-96-98.
И так как начало экскурсии не в музее, билеты необходимо оплатить заранее в любой день (кроме понедельника и 9 июня) с 10:00 до 18:30.

🗓14.06 (воскресенье) в 11:00
🏛Место сбора - в скверике напротив здания БелГУТа, что на улице Комсомольской.
💰Цена: 15 BYN
☎ Телефон для записи: +375 232 50-96-98 (с 10:00 до 18:30).

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #музей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музеибеларуси #гомель #спасаваслабада #спасоваслобода #стараабрадцы #старообрядцы

29/05/2026

📯Экскурсія па Спасавай слабадзе - адным з самых цікавых гістарычных раёнаў Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

👉Падчас экскурсіі мы:
- разгледзім гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;
- абмяркуем гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;
- з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы, айца Сергія, патрапім у сам храм.

Экскурсійны маршрут "Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля" распрацаваны супрацоўнікамі Веткаўскага музея. Праводзіць экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

❗Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).

Падчас экскурсіі мы наведаем стараабрадніцкі Спаса-Праабражэнскі храм. Для тых, хто хоча наведаць сам храм, пажадана адпаведна апрануцца: доўгія рукавы, жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка.

*Экскурсія праводзіцца на рускай мове.

🗓13.06 (субота) у 10:00
🏛Збор у філіяле Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
💰Кошт: 15 BYN
☎ Тэлефон для запісу: +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30)
__________________

📯Экскурсия по Спасовой слободе - одному из самых любопытных исторических районов Гомеля.

Со времен своего существования, а именно, с середины XVIII века, район Спасова слобода был местом обитания старообрядцев. Можно сказать, что это был один из самых состоятельных и ухоженных районов города, который содействовал формированию своеобразного имиджа Гомеля, как города торговцев, железнодорожников, мелких предпринимателей и ремесленников.

👉Во время экскурсии мы:
- рассмотрим историю Гомеля через малоизвестные факты о его старообрядческом наследии;
- обсудим историю старообрядцев Гомеля, сохраненное и утраченное наследие, дома, сакральные сооружения;
- с разрешения настоятеля старообрядческой Спасо-Преображенской церкви, отца Сергия, попадем в сам храм.

Экскурсионный маршрут "Спасова Слобода. Старообрядцы Гомеля" разработан сотрудниками Ветковского музея. Проводит экскурсию директор музея Юрий Котляров.

❗Количество мест ограничено. Обязательная предварительная запись по телефону +375 232 50-96-98 (с 10:00 до 18:30).

Во время экскурсии мы посетим старообрядческий Спасо-Преображенский храм. Для тех, кто хочет посетить храм, желательно соответственно одеться: долгие рукава, женщинам - платье/юбка ниже колена, платок.

*Экскурсия проводится на русском языке.

🗓13.06 (суббота) в 10:00
🏛Сбор в филиале Ветковского музея - г. Гомель, площадь Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла)
💰Цена: 15 BYN
☎ Телефон для записи: +375 232 50-96-98 (с 10:00 до 18:30)

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #музей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музеибеларуси #гомель #спасаваслабада #спасоваслобода #стараабрадцы #старообрядцы

Photos from Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава's post 28/05/2026

⚡ На працягу некалькіх дзясяткаў год на Ушэсце мы ездзім у экспедыцыі фіксаваць, дзе і як “Водзяць стралу”. І апошнія шэсць год
у гэты дзень мы заязджаем ў вёску Бабічы, што ў Чачэрскім раёне.

Тут на Ушэсце "Стралу" не водзяць. Тут ладзяць провады вясны, а яшчэ "Бога ў лапці абуваюць і на неба адпраўляюць. Але, безумоўна, гэта мясоцвая варыяцыя абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы": такія ж абрадавыя дзеянні, таксама просяць вышэйшыя сілы адвесці ад вёскі маланку, а для сябе здароўя і дабрабыту.

Сёлета ў праводзінах вясны бралі ўдзел дзве старэйшыя захавальніцы традыцыі - Марыя Максімаўна Брайцава (1938 г.н.) і Ганна Васільеўна Гапеенка (1943 г.н.).
Але таксама сваім удзелам падтрымлівае традыцыю і больш малодшае пакаленне 🙌

👉 "Ваджэнне і пахаванне стралы" - гэта найстаражытнейшы абрад нашага рэгіёна.
Абрад, які каротка называюць проста "Страла", яшчэ з дахрысціянскага часу спраўляўся на Веткаўшчыне, нават крыху
шырэй - тэрыторыя Пасожжа, а таксама захад Браншчыны (дзе жылі этнічныя беларусы). І ён у асноўных рысах захаваўся да нашых дзён! І праводзіцца штогод на 40-вы дзень пасля Вялікадня - на свята Ушэсце - у шэрагу вёсак.
"Страла" праводзіцца з мэтай надаць зямлі ўрадлівасці, а таксама ўміласцівіць прыродную стыхію - маланку.
Суправаджаецца песнямі, карагодамі і пахаваннем "стралы" - у полі закапваюць мотанку, грошы або металічны прадмет.
Абрад занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
______________

В течение нескольких десятков лет на Вознесение мы ездим в экспедиции фиксировать, где и как “Водят стрелу”.
И последние шесть лет в этот день мы приезжаем в деревню Бабичи, что в Чечерском районе.

Здесь на Ушэсце (Вознесение Господне) "Стрелу" не водят. Здесь устраивают проводы весны, а еще "Бога в лапти обувают и на небо отправляют". Но, безусловно, это местная вариация обряда "Вождение и похороны стрелы": такие же обрядовые действия, также просят высшие силы отвести от деревни молнию, а для себя здоровья и благополучия.

В этом году в проводах весны принимали участие две старшие хранительницы традиции - Мария Максимовна Брайцева (1938 г. р.) и Анна Васильевна Гапеенко (1943 г. р.).
Но также своим участием поддерживает традицию и более младшее поколение 🙌

👉 "Вождение и похороны стрелы" - это древнейший обряд нашего региона.
Обряд, который кратко называют просто "Стрела", еще с дохристианских времен справлялся на Ветковщине, даже немного
шире - территория Посожья, а также запад Брянщины (где жили этнические беларусы). И он в основных чертах сохранился до наших дней! И проводится ежегодно на 40-й день после Пасхи - на праздник Вознесение - в ряде деревень.
"Стрела" проводится с целью наделить землю плодородием, а также умилостивить природную стихию - молнию.
Сопровождается песнями, хороводами и похоронами "стрелы" - в поле закапывают мотанку, деньги или металлический предмет.
Обряд внесен в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь.

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #бабічы #бабичи #пералёўка #перелёвка #янова #яново #страла #пахаваннестралы #абрад #обряд #культура #традыцыя #традиция #беларусь #ушэсце

28/05/2026

📯 У нядзелю 14 чэрвеня ў філіяле Веткаўскага музея мы зладзім майстар-клас па вырабе завушнічак з сасновай ігліцы.

Усе матэрыялы для майстар-класа мы прадаставім.

*Майстар-клас падыходзіць для ўзросту ад 12 год.
🔻Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30).

💰Кошт: 13 BYN.

🗓 Калі: 14.06 (нядзеля), у 12:00.

🏛 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4А (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

☎ Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30)
____________________________________

📯 В воскресенье 14 июня в филиале Ветковского музея мы проведём мастер-класс по изготовлению серёжек из сосновой хвои.

Все материалы для мастер-класса мы предоставим.

*Мастер-класс подходит для возраста от 12 лет.
🔻Нужна предварительная запись по телефону +375(232)509698 (с 10:00 до 18:30).

💰Стоимость участия: 13 BYN.

🗓 Когда: 14.06 (воскресенье), в 12:00.

🏛 Где: филиал Ветковского музея. Гомель, пл. Ленина, 4А (в парке, за собором Петра и Павла).

☎ Телефон для записи: +375(232)509698 (с 10:00 до 18:30)

#ветковскиймузей #веткаўскімузей #мастеркласс #гомель #музей #музеібеларусі #музеибеларуси

28/05/2026

Працягваем цыкл майстар-класаў па абярэжнай ляльцы!

На гэтым майстар-класе мы зробім мотанку "Званочак", у якой схаваны звонкі сакрэт.

Назва лялькі звязана з гукам званочкаў, які чысціць прастору ад нядобрых намераў. Нашы продкі верылі: лялька Званочак прыносіць у дом добрыя навіны і радасныя падзеі. Яна ахоўвае дамачадцаў ад злоснікаў, зайздроснікаў і магічных уздзеянняў, а благія весткі проста абыходзяць бокам сям'ю, дзе ёсць такі абярэг.

🔻Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 232 50-96-98 (з 10:00 да 18:30).

🗓 Калі: 13.06 (субота), у 14:00.
🏛 Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
💰Кошт: 13 BYN.
____________________________________

Продолжаем цикл мастер-классов по обережной кукле!

На этом мастер-классе мы сделаем мотанку "Колокольчик", в которой спрятан звонкий секрет.

Название куклы связано с колокольным звоном, который издавна считался очистительным и благовестным. Наши предки верили: кукла Колокольчик приносит в дом хорошие новости и радостные события. Она охраняет домочадцев от недругов, завистников и магических воздействий, а дурные вести просто обходят стороной семью, где есть такой оберег.

🔻Обязательна предварительная запись по телефону +375 232 50-96-98 (с 10:00 до 18:30).

🗓 Когда: 13.06 (суббота), в 14:00.
🏛 Где: филиал Ветковского музея. Гомель, пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).
💰Стоимость: 13 BYN.

#ветковскиймузей #веткаўскімузей #абярэг #оберег #лялька #мастеркласс #гомель #музей #музеібеларусі #музеибеларуси #падарунак #подарок

26/05/2026

✨✨✨У суботу адбылося наша любімае свята - Ноч музеяў!
Сёлета мы падрыхтавалі імпрэзу пад назвай "Разгуляўся Юр'еў конь"

Вогненны рытм года Каня сустрэўся з подзвігам святога воіна Юрыя, дзень шанавання якога прыпадае як раз на май. Гэтыя два сімвалы - адзін з усходу, другі з глыбіні стагоддзяў - натхнілі нас стварыць унікальную атмасферу сёлетняй Ночы музеяў.

Мы спадзяемся, што ў нас атрымалася вас парадаваць 🥰

😘 Дзякуй, што прыйшлі да нас на Ноч музеяў!

🤗 А яшчэ хочам выказаць падзяку фальклорна-этнаграфічнаму ансамблю "Стаўбунскія вячоркі", які традыцыйнымі спевамі задаў атмасферу нашаму святу.

____________________

✨✨✨ В субботу состоялся наш любимый праздник - Ночь музеев!
В этом году мы подготовили мероприятие под названием "Разгуляўся Юр'еў конь"

Огненный ритм года Лошади встретился с подвигом святого воина Юрия, день памяти которого приходится как раз на май. Эти два символа — один с Востока, другой из глубины веков — вдохновили нас создать уникальную атмосферу Ночи музеев в этом году.

Надеемся, что у нас получилось вас порадовать ь 🥰

😘 Спасибо, что пришли к нам на Ночь музеев!

🤗 А еще хотим выразить благодарность фольклорно-этнографическому ансамблю "Столбунские вечёрки", который традиционными пениями задал атмосферу нашему празднику.

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #ночмузеяў #ночьмузеев #традыцыя #музей #музеібеларусі #музеибеларуси #культура #традицыя

19/05/2026

📯 23 траўня (субота) падчас “Ночы музеяў 2026” у філіяле Веткаўскага музея мы прэзентуем новы выставачны праект “Іконы і коні” 🐎🐎🐎

Код каня — адзін з галоўных у мовах культуры.
Прычым вобраз чырвонага каня — гэта старажытны, шматзначны, яркі, моцны і дынамічны вобраз. У залежнасці ад культурнага і гістарычнага кантэксту ён можа трактавацца па-рознаму. Аднак у большасці твораў чырвоны конь асацыюецца з сілай, страсцю і энергіяй.

Мы сабралі коней з калекцыі Веткаўскага музея і коней, якіх прывялі да нас нашы сябры. Атрымалася, у нас тут коні ўсіх часоў.

На выставе будуць прадстаўлены Веткаўскія іконы “Цуд Георгія аб зміі”, “Арханёл Міхаіл-ваявода”, “Вогненнае ўзнясенне Іллі-прарока”.
І даволі рэдкія прорысы іканапісцаў. Старадаўняе бронзавае ліццё — іконкі са святымі вершнікамі бралі з сабой у дарогу.

Цэлы свет вышывак — у іх сустракаюцца найстаражытнейшыя коні, яшчэ з язычніцкага сусвету. А на нашых ручніках захаваліся і вобразы гатычнага Сярэднявечча.

Дэталі кроснаў і элементы драўлянай архітэктуры - таксама з коньімі галовамі.

Графічныя рысункі, вышытыя карціны і цэлае пано з выявамі розных коней: высакародных і традыцыйных.

Коні — героі мастакоў усіх часоў. Іх вобразы — сродак самавыяўлення і перадачы рознай інфармацыі ў культурных тэкстах: ад таямніц падсвядомасці да сцвярджэння стыляў і мастацкіх маніфестаў.

🤗 Запрашаем вас на адкрыццё выставы!

🕖 Калі: 23.05.2026 у 17:00.

🏛 Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

💰Уваход вольны!

☎ Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
__________________

📯23 мая (суббота) в рамках “Ночи музеев 2026” в филиале Ветковского музея состоится открытие нового выставочного проекта "Иконы и кони" 🐎🐎🐎

Код коня - один из главных в языках культуры.
Причем образ красного коня - это древний, многозначный, яркий, сильный и динамичный образ. В зависимости от культурного и исторического контекста он может трактоваться по-разному. Однако в большинстве произведений Красный конь ассоциируется с силой, страстью и энергией.

Мы собрали лошадей из коллекции Ветковского музея и лошадей, которых привели к нам наши друзья. Получилось, у нас здесь лошади всех времен.

На выставке будут представлены ветковские иконы "Чудо Георгия о змии”, “Архангел Михаил-воевода”, "Огненное вознесение Ильи-пророка". И довольно редкие прориси иконописцев. Старинное бронзовое литьё - иконы со святыми всадниками брали с собой в дорогу.

Целый мир вышивок - в них встречаются самые древние лошади, еще из языческой вселенной. А на наших рушниках сохранились и образы готического Средневековья.

Детали ткацого станка и элементы деревянной архитектуры - тоже с коньими головами.

Графические рисунки, вышитые картины и целое панно с изображениями разных лошадей: благородных и традиционных.

Лошади - герои художников всех времен. Их образы - средство самовыражения и передачи различной информации в культурных текстах: от тайн подсознания до утверждения стилей и художественных манифестов.

🤗 Приглашаем вас на открытие выставки!

🕖 Когда: 23.05.2026 в 17:00.

🏛 Где: г. Гомель, пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).

💰Вход свободный!

☎ Телефон филиала: +375 232 50-96-98

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #музей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музеибеларуси #выстава #выставка

Экскурсия по выставке «Спасённое Евангелие» 14/05/2026

На нашым youtube-канале даступна да прагляду відэаэкскурсія па выставе «Выратаванае Евангелле», што прадстаўлена ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея.

Сярод 59 населеных пунктаў Веткаўскага раёна, якія зніклі з мапы пасля Чарнобыльскай катастрофы ў 1986-1991 гг., значыцца і Косіцкая. Гэта вёска знакамітая тым, што яна - адна з першых трох слабод, заснаваных яшчэ ў XVII ст. стараабрадцамі. Дзеля захавання «старой веры» яны беглі за мяжу, на землі Вялікага княства Літоўскага, дзе і ўзнік магутны цэнтр стараабрадніцкай культуры - Ветка.

Сярод кніжных скарбаў, захаваных жыхарамі Косіцкай, – рукапіснае Евангелле XVI ст. Манускрыпту паўтысячы гадоў. А праца майстра да гэтага часу цэлая, радуе вока і сэрца.

Кніга была напрастольным Евангеллем у косіцкім храме Сергія Раданежскага. У 1934 годзе ўсе кнігі з храма вынеслі - каб закапаць як перажытак мінулага. Уначы кнігу ўдалося выратаваць адной жанчыне, праўда, ужо без каштоўнага акладу. Кнігу схавалі і захавалі. У спадчыну яна дасталася пляменніку выратавальніцы, Васілю Вікулавічу Клімянкову.

У 1991 годзе знікла і сама Косіцкая слабада. Разважаючы пра лёс цудоўнага манускрыпта, яго гаспадар, ужо стары, у 2005 г. наведаў Веткаўскі музей і сказаў: “Сюды. Яна тут дома будзе".

https://youtu.be/WH6muZi6tI4?si=MVSOqKylmc5o_ejX

👀 Зараз гэтае выратаванае Евангелле можна пабачыць у любы дзень, акрамя панядзелка, у нашым гомельскім філіяле.

🏛 Філіял Веткаўскага музея - г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
☎ Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98
______________

На нашем youtube-канале доступно к просмотру видеоэкскурсия по выставке "Спасённое Евангелие", представленной в гомельском филиале Ветковского музея.

Среди 59 населённых пунктов Ветковского района, исчезнувших с карты после Чернобыльской катастрофы в 1986–1991 гг., значится и Косицкая. Эта деревня знаменита тем, что она – одна из первых трёх слобод, основанных ещё в XVII в. старообрядцами. Ради сохранения “старой веры” они бежали за границу, на земли Великого княжества Литовского, где и возник мощный центр старообрядческой культуры – Ветка.

Среди книжных сокровищ, сохранённых жителями Косицкой, – рукописное Евангелие XVI в.. Манускрипту полтысячи лет. А работа мастера до сих пор цела, радует глаз и сердце.

Книга была напрестольным Евангелием в косицком Троице-Сергиевом храме. В 1934 году все книги из храма вынесли – чтобы закопать как пережиток прошлого. Ночью книгу удалось спасти одной женщине, правда, уже без драгоценного оклада. Книгу спрятали и сохранили. По наследству она досталась племяннику спасительницы, Василию Викуловичу Клименкову.

В 1991 году исчезла и сама Косицкая слобода. Раздумывая о судьбе прекрасного манускрипта, его хозяин, уже старик, в 2005 г. посетил Ветковский музей и сказал: “Сюда. Она здесь дома будет”.

👀 Сейчас спасённое Евангелие можно увидеть в любой день, кроме понедельника, в нашем гомельском филиале.

🏛 Филиал Ветковского музея - г. Гомель, пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).
☎ Телефон филиала: +375 232 50-96-98

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #музей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музеибеларуси #выстава #выставка

Экскурсия по выставке «Спасённое Евангелие» Среди 59 населённых пунктов Ветковского района, исчезнувших с карты после Чернобыльской трагедии в 1986–1991 гг., значится и Косицкая. Эта деревня знаменита ...

13/05/2026

✨НОЧ МУЗЕЯЎ 2026 ✨✨✨

У суботу 23 мая запрашаем вас, даражэнькія, на імпрэзу "Разгуляўся Юр'еў конь" 🐎

Вогненны рытм года Каня сустрэўся з подзвігам святога воіна Юрыя, дзень шанавання якога прыпадае як раз на май. Гэтыя два сімвалы - адзін з усходу, другі з глыбіні стагоддзяў - натхнілі нас стварыць унікальную атмасферу сёлетняй Ночы музеяў.

🎉 ПРАГРАМА нашай Ночы:

🔸 Унутры музея можна будзе:

- 17:00 - занурыцца ў магію традыцыйных народных мелодый ад фальклорнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі", які сваімі спевамі адкрые нашу імпрэзу;
- 17:10 - паўдзельнічаць у адкрыцці новага выставачнага праекта "Іконы і коні";
- 17:45 - зрабіць уласны традыцыйны абярэг на майстар-класе "Конь з саломы";
- 18:00 - наведаць куратарскую экскурсію па выставе "Народная ікона Пасожжа", якую правядзе сам аўтар выставы і лепш за ўсіх раскрые яе тэму;
- 18:45 - убачыць, як выглядае сапраўдны веткаўскі пернік і забраць яго варыяцыю з сабой на памяць на майстар-класе "Роспіс веткаўскага каня";
- 19:00 - наведаць яшчэ адну куратарскую экскурсію па выставе "Выратаванае Евангелле", дзе аўтар выставы пакажа вам рукапіс, якому 500 год, і раскажа яго сумную і шчаслівую гісторыю;
- 19:30 - Батлейка: прапануем забыць пра тое, што вы дарослыя, і самім, ці разам з дзецьмі/сябрамі/бацькамі/суседзямі паглядзець батлеечнае прадстаўленне "Юр'еў цуд";
- 20:00 - наведаць апошнюю куратарскую экскурсію па выставе "Вока", на якой аўтар выставы раскажа вам усё невідавочнае і патаемнае пра код зроку ў культуры;
- 21:00 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Юраўскі карагод" - кіно пра абрад на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна (аўтар сцэнара і рэжысёр Рэгіна Гамзовіч, 2021 год).

🔸 На пляцоўцы каля будынка музея з 17:00 да 20:30 можна будзе:

- пабачыць, як выразаюцца пернічныя дошкі, з дапамогай якіх робяцца знакамітыя прыгожыя фігурныя веткаўскія пернікі;
- убачыць ужывую, як адбываецца тая магія - працэс ткацтва на кроснах.

👧👦 З 18:00 да 20:30 унутры музея будзе працаваць дзіцячая пляцовачка з майстар-класамі і забавамі

☕ Па нашай добрай традыцыі, увесь вечар мы будзем мяняць вашы манеткі любога наміналу на нашу смачнейшую гарбату з самавара😉

🗓 23 мая (субота), з 17:00 да 22:00.
💰Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).
🏛 Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
_________________________

✨НОЧЬ МУЗЕЕВ 2026 ✨✨✨

В субботу 23 мая приглашаем вас на мероприятие «Разгулялся Юрьев конь» 🐎

Огненный ритм года Лошади встретился с подвигом святого воина Юрия, день памяти которого приходится как раз на май. Эти два символа — один с Востока, другой из глубины веков — вдохновили нас создать уникальную атмосферу Ночи музеев в этом году.

🎉 ПРОГРАММА нашей Ночи:

🔸 Внутри музея можно будет:

- 17:00 - окунуться в магию традиционных народных мелодий в исполнении фольклорного ансамбля «Стаўбунскія вячоркі», который своими песнями откроет наше мероприятие;
- 17:10 - принять участие в открытии нового выставочного проекта «Иконы и кони»;
- 17:45 - сделать собственный традиционный оберег на мастер-классе «Конь из соломы»;
- 18:00 - посетить кураторскую экскурсию по выставке «Народная икона Посожья», которую проведёт сам автор выставки и лучше всех раскроет её тему;
- 18:45 - увидеть, как выглядит настоящий ветковский пряник, и забрать с собой на память его расписанную версию на мастер-классе «Роспись ветковского коня»;
- 19:00 - посетить ещё одну кураторскую экскурсию по выставке «Спасённое Евангелие», где автор выставки покажет вам рукопись, которой 500 лет, и расскажет её грустную и счастливую историю;
- 19:30 - Батлейка: предлагаем забыть о том, что вы взрослые, и самостоятельно или вместе с детьми/друзьями/родителями/соседями посмотреть батлеечное представление «Юрьевское чудо»;
- 20:00 - посетить последнюю кураторскую экскурсию по выставке «Око», на которой автор выставки расскажет вам всё неочевидное и таинственное о визуальном коде в культуре;
- 21:00 - завершить этот чудесный вечер совместным просмотром фильма «Юраўскі карагод» — кино про обряд в праздник Юрья в деревне Погост Житковичского района (автор сценария и режиссёр Регина Гамзович, 2021 год).

🔸 На площадке у здания музея с 17:00 до 20:30 можно будет:

- увидеть, как вырезаются пряничные доски, с помощью которых изготавливаются знаменитые красивые фигурные ветковские пряники;
- увидеть вживую, как происходит эта магия - процесс ткачества на кроснах.

👧👦 С 18:00 до 20:30 внутри музея будет работать детская площадка с мастер-классами и развлечениями.

☕ По нашей доброй традиции, весь вечер мы будем менять ваши монетки любого номинала на наш вкусный чай из самовара 😉

🗓 23 мая (суббота), с 17:00 до 22:00.
💰 Вход бесплатный, но приветствуется донат (пожертвование любого размера).
🏛 Филиал Ветковского музея в Гомеле - пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #ночмузеяў #ночьмузеев #традыцыя #музей #музеібеларусі #музеибеларуси #культура #традицыя

13/05/2026

15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і.

Выдатная нагода, каб правесці час разам. І, напрыклад, наведаць музей усёй сям'ёй 😊.

А каб наведванне музея было яшчэ больш прыемным, мы абвяшчаем акцыю “Сямейны квіток” 🙌.

15 мая прыходзьце ў музей усёй сям’ёй, а набывайце толькі адзін квіток, незалежна ад колькасці членаў сям'і, што прыйшлі з вамі.

💰Кошт квітка:

▫Веткаўскі музей - 10 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 20 BYN

г. Ветка, Красная плошча, 5 (з 10.00 да 19.00 - уваход у экспазіцыю да 18:30)
+375(2330)4-27-49

▫філіял Веткаўскага музея - 7 BYN
*у кошт уваходзіць наведванне, калі замовіце экскурсію + 12 BYN

г. Гомель, плошча Леніна, 4а (з 10:00 да 19:00 - уваход у экспазіцыю да 18:30).
+375(0232) 50-96-97.

*Акцыя не распаўсюджваецца на экскурсійныя групы, арганізаваныя турфірмамі.
**На фота сям’я з Неглюбка (Веткаўскі раён).
______________

15 мая отмечается Международный день семьи.

Отличный повод, чтобы провести время всем вместе. И, например, посетить музей всей семьёй 😊.

А чтобы посещение музея было ещё более приятным, мы объявляем акцию “Семейный билет” 🙌.

15 мая приходите в музей всей семьёй, а платите только за один билет, независимо от количества членов семьи, что пришли с вами.

💰Стоимость билета:

▫Ветковский музей - 10 BYN
*в стоимость входит посещение, если закажите экскурсию + 20 BYN

г. Ветка, Красная площадь, 5 (с 10.00 до 19.00 - вход в экспозицию до 17:30)
+375(2330)4-27-49

▫филиал Ветковского музея - 7 BYN
*в стоимость входит посещение, если закажите экскурсию + 12 BYN

г. Гомель, пл. Ленина, 4а (с 10:00 до 19:00 - вход в экспозицию до 18:30).
+375(0232) 50-96-97.

*Акция не распространяется на экскурсионные группы, организованные турфирмами.
**На фото семья из деревни Неглюбка (Ветковский район).

#веткаўскімузей #ветковскиймузей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музей

Want your business to be the top-listed Government Service in Vetka?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Telephone

Address


Красная площадь, 5
Vetka
247131

Opening Hours

Tuesday 10:00 - 19:00
Wednesday 10:00 - 19:00
Thursday 10:00 - 19:00
Friday 10:00 - 19:00
Saturday 10:00 - 19:00
Sunday 10:00 - 19:00