Витебский центр современного искусства

Витебский центр современного искусства

Share

Официальная страница Витебского центра современного искусства. Official page of the Vitebsk Center for Contemporary Art.

19/12/2024

Заключная лекцыя сезона 2024 года па гісторыі і сімволіцы плаката
"Плакат быў, ёсць, будзе!" 🔥

Лекцыі чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука.

10 лекцыя. Інфармацыйны плакат.
Структура ў інфармацыйным дызайне плаката. Лічбы ў кантэксце: логіка +/мінус эмоцыі.

На лекцыі разгледзім задачы інфармацыйных плакатаў. Дзе іх ужываюць і як можна ацаніць іх эфектыўнасць. Прынцыпы інфаграфікі як прыём лагічнага прадстаўлення інфармацыі ў плакаце і брэндынгу. Іерархія ў дызайне плаката і пошук лепшых рашэнняў.

🕒 21 снежня а 15 гадзіне

📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)

Уваход вольны. Запіс у дырэкт абавязковы.

Photos from Витебский центр современного искусства's post 07/12/2024

У выставачнай зале на Белабародава, 5 да 19 студзеня ўключна працуе выстава Сяргея Чарціліна “Паралелі” 🎨

Запрашаем!

05/12/2024

Працягваем восеньскі цыкл лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»

Лекцыі чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука 🔥

9 лекцыя: Сацыяльны плакат.
Пераканаць ці напалохаць? Логіка ці эмоцыі.

На лекцыі разгледзім семантыку і задачы сацыяльных праектаў. Ці можа плакат прымусіць адмовіцца ад курэння? Шок – гэта па-нашаму? Альтэрнатывы і пошук лепшых рашэнняў.

🕒 7 снежня а 15-й гадзіне

📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а)

Уваход вольны. Запіс у дырэкт абавязковы.

Photos from Витебский центр современного искусства's post 04/12/2024

Сёння а 17-й гадзіне ў арт-прасторы “Талстога, 7” Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска прэзентуе адразу два выставачныя праекты!

✔️Выстава “Стылізацыя-імправізацыя” прадстаўляе работы навучэнцаў мастацкай школы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў тэхніках гарачага і халоднага баціку, свабоднага роспісу па ткані і габелену.

✔️Выстава “Уражанні. Лета-2024” – гэта выстава Кара Юліі, якая вучыцца ў мастацкай школе з 2019 года. На выставе ў арт-прасторы прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы, выкананыя ў розных тэхніках. Работы прысвечаныя роднаму гораду Віцебску. На іх можна пазнаць як усім вядомыя віды горада, так і яго невядомыя куточкі, у якіх Юлія пабачыла сваё асаблівае зачараванне.

28/11/2024

30 лістапада а 15-й гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адрыццё персанальнай выставы “Паралелі” Сяргея Чарціліна.

Сяргей Чарцілін – беларускі мастак, выпускнік мастацка-графічнага факультэта ВДУ, сябра Беларускага саюза мастакоў (секцыя маладых мастакоў).

На сёлетняй выставе аўтар пакажа больш за 50 работ, большасць з якіх напісаныя ў апошнія гады і экспануюцца ўпершыню:

«Канцэпцыя выставы будуецца на паралельнай арганізацыі супярэчлівай марфалогіі абстрактна-фармальных структур унутранай вібрацыі аўтара з рэалістычна-аналітычнай мадуляцыяй жывапісных твораў.»
Запрашаем усіх зацікаўленных!

18/11/2024

20 лістапада а 17 гадзіне ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Фрунзэ, 11 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Вячаслава Дружкіна.

Вячаслаў Паўлавіч Дружкін нарадзіўся 8 ліпеня 1959 года ў Казахстане. Скончыў Цалінаградскі машынабудаўнічы тэхнікум. У 1984 годзе паступіў у Дзяржаўны завочны народны ўніверсітэт мастацтваў (г. Масква) на афарміцельскі факультэт. Вучыўся ў Аркалыцкім педінстытуце на мастацка-графічным факультэце. Пасля заканчэння інстытута выкладаў працоўнае навучанне і маляванне ў школе. У 1996 годзе пераехаў у Беларусь, на радзіму маці. Менавіта тут і пачаўся творчы шлях мастака.

Вячаслаў Дружкін бярэ актыўны ўдзел у выставах, яго работы набыты для прыватных калекцый у Беларусі, Расіі, Казахстане, Італіі, Германіі. З 2022 года з'яўляецца сябрам Народнага клуба "Контур".

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 20 жывапісных твораў, створаных за апошнія 15 гадоў. Сярод іх як рэалістычныя краявіды, так і абстрактныя кампазіцыі.

Выстава прымеркавана да 65-годдзя мастака.

Экспазіцыя будзе працаваць да 12 студзеня ўключна.

12/11/2024

13 лістапада а 16.00 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы беларускага мастака Уладзіміра Хіна «Ad infinitum. Веліміру Хлебнікаву прысвячаецца».

Уладзімір Хін (Правідохін) – вядомы мастак-графік, чыя творчая спадчына займае асаблівую нішу ў беларускім мастацтве.

Яго майстэрства разнапланава і ўключае ў сябе станковую і шрыфтавую графіку, жывапіс, абразную гравюру на дрэве, чорна-белыя і каляровыя лінагравюры. Мастак займаецца праблемай сінтэзу ў выяўленчым мастацтве: выява і слова, колер, гук, прастора і час, знак і знакавыя сістэмы.

Уладзімір Хін працуе серыямі графічных лістоў, прысвячаючы іх сусветна вядомым пісьменнікам, мыслярам, жывапісцам. На выставе будзе прадстаўлена 70 графічных твораў майстра, прысвечаных творчасці Веліміра Хлебнікава – аднаго з самых значных паэтаў дарэвалюцыйнай і паслярэвалюцыйнай Расіі. У 2025 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння гэтага найбуйнейшага дзеяча рускага авангарда.

Выстава будзе працаваць да 10 студзеня 2025 г.

05/11/2024

Па серадах у арт прасторы «Талстога, 7» пачынае працаваць «Калажная лабараторыя” Наталлі Тарабукі ✨

Гэта майстар-класы, дзе любы зацікаўлены зможа зрабіць плакаты, кнігі і паштоўкі ў техніцы калажу.

Заўтра, 6 лістапада, у 17:30 адбудзецца першая сустрэча, дзе мы зробім калажны плакат «Чырвоная сукенка».

Абяцаем утульную атмасферу і гарбату! Па жаданні можна прыносіць з сабой цукеркі ды печыва.

Уваход вольны. Запіс у дырэкт інстаграма .avangard абавязковы.

01/11/2024

Адкрыццё восеньскага цыкла лекцый па гісторыі і сімволіцы плакату “Плакат быў, ёсць, будзе!”

Лекцыі чытае сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука.

3 лістапада а 15 гадзіне адбудзецца сёмая лекцыя курса.

7 лекцыя: Рэкламны плакат (што і як прадаць). Паказаць, пакахаць, купіць.

На майстар-класе пасля лекцыі створым #постэркасцюм. Будзем выкарыстоўваць тэхніку трафарэтаў, калаж, вышыўку, аўтарскую графіку – нажніцы нам у дапамогу)

📍Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а).

Лекцыя бясплатная. Але запіс у дырэкт інстаграма абавязковы.

30/10/2024

31 кастрычніка а 17 гадзіне ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставы “Вехі мастацка-графічнага”.

Гэта выстава дыпломных работ мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, якая ўяўляе сабой унікальную магчымасць акунуцца ў разнастайнасць творчых пошукаў і дасягненняў выпускнікоў розных гадоў. Экспазіцыя ахоплівае шырокі спектр відаў, жанраў і тэхнік, уключае ў сябе тэматычны жывапіс, акварэль, малюнак і графіку.

Запрашаем!

09/10/2024

Раніцай у ВЦСМ прыйшла сумная навіна - пайшоў з жыцця наш дарагі сябар і калега віцебскі мастак Андрэй Драгацэнны.

Глыбокія спачуванні родным і ўсім, хто ведаў гэтага цудоўнага чалавека.

Развітанне адбудзецца 11 кастрычніка з 12.00 да 13.00 у малой рытуальнай зале Віцебскай абласной бальніцы (В.Інтэрнацыяналістаў, 37-В)

02/10/2024

3 кастрычніка пачынае працу выстава пераможцаў і лаўрэятаў ІІІ Міжнароднага конкурсу плаката ”УНОВІС ХХІ стагоддзе #Малевіч Чорны / #Малевіч Белы”, які быў прысвечаны 145-годдзю Казіміра Малевіча!

Экспазіцыя выставы, якая налічвае каля 120 плакатаў і больш за 100 аўтараў з 13 краін свету, заняла дзве выставачныя залы. У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча будуць прадстаўлены плакаты пераможцаў і журы конкурсу, а ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Белабародава, 5 можна будзе пабачыць работы лаўрэятаў, а таксама лепшыя плакаты з шорт-ліста конкурсу.

Выстава будзе адкрыта для наведвання з 3 кастрычніка, а афіцыйная частка з узнагароджваннем пераможцаў адбудзецца 16 кастрычніка. Сачыце за анонсамі!

Want your business to be the top-listed Government Service in Vitebsk?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Telephone

Address


Улица Генерала Белобородова, 5
Vitebsk
210015

Opening Hours

Monday 09:00 - 18:00
Wednesday 09:00 - 18:00
Thursday 09:00 - 18:00
Friday 09:00 - 18:00
Saturday 09:00 - 18:00
Sunday 10:00 - 17:00