27/05/2026
Дарагія сябры!
Выдатна заканчваем першы месяц працы кнігарні Kamunikat.shop у Варшаве ажно двума мерапрыемствамі.
Сёння прадставім свае кнігі на цырымоніі ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу мінулага года.
27 траўня, 19:00
Новы Тэатр, Madalińskiego 10/16, Варшава
Уваход вольны.
А ўжо ад заўтрашняга дня і да нядзелі чакаем вас на мерапрыемствах салона "Вольная Беларусь" (стэнд 11/D5) на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве. На стэндзе можна пабачыць кніжныя навінкі, сустрэцца з беларускімі аўтарамі, пагутарыць пра літаратуру як з чытачамі, так і з пісьменнікамі.
Запрашаем!
Час працы:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
PGE Narodowy, Варшава
Уваход па квітках (можна набыць на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie).
26/05/2026
28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5).
Беларускі стэнд будзе працаваць цягам усіх дзён Міжнароднага кніжнага кірмашу — з 28 да 31 мая. Кірмаш праходзіць на 📍 PGE Narodowy:
28.05.2026 | 10:00 – 18:00
29.05.2026 | 10:00 – 19:00
30.05.2026 | 10:00 – 19:00
31.05.2026 | 10:00 – 17:00
У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі.
Поўную праграму беларускага стэнда і галоўных падзей можна ➡️ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ (https://drive.google.com/file/d/1kkG-acyuquac7s8U5-KUgKDYdZnUuv2B/view)⬅️
23/05/2026
Лірычна, вяснова і ўтульна — прэзентацыя кнігі Наста Кудасава «Лірыка»
У межах @Салону «Вольная Беларусь» падчас Міжнародныага кніжнага кірмашу ў Варшаве на PGE Narodowy запрашаем на сустрэчу з адной з найбольш вядомых паэтак сучаснай беларускай літаратуры — Наста Кудасава.
📗 На пачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі. «Лірыка» і будзе адным з галоўных пунктаў размовы падчас сустрэчы.
Падчас сустрэчы Паэтка раскажа:
➡️ пра кнігу «Лірыка»
➡️ пра эмігранцкі боль і аптымізм
➡️ чаму яе вершы важна чытаць уголас
➡️ чым адрозніваецца вясна на Радзіме ад вясны ў эміграцыі
Не абыдзецца таксама без згадкі пра гдыньскія пончыкі… ☝
👩🏫 Хто аўтарка?
Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак беларускай сучаснай літаратуры. Спалучае вернасць класічнай форме са смелай вобразнасцю і чуйнасцю да слова. Аўтарка сямі паэтычных кніг, з якіх тры выйшлі ў эміграцыі: «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Я працягваю» (2023), «Побач» (2023), «Лірыка» (2026). Лаўрэатка прэміі «Кніга года – 2016», прэміі імя Міхася Стральцова (2021), прэміяў «Гліняны Вялес» і імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Побач».
Яшчэ ў Беларусі атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года».
Кнігі вершаў «Маё невымаўля» і «Побач» прынеслі аўтарцы таксама вялікую чытацкую любоў.
Наста нарадзілася ў Рагачове, жыве ў Гдыні (Польшча).
Сардэчна запрашаем!
📆 28 траўня (чацвер)
⏰ 15.00
📍 PGE Narodowy, Warszawa, Салон «Вольная Беларусь» (стэнд 11/D5)
🎟 Уваход вольны.