08/09/2026
🔹 Сёння, 8 верасня, — Дзень беларускай вайсковай славы.
У гэты дзень мы ўзгадваем Аршанскую бітву 1514 года — перамогу аб’яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над войскам Вялікага Княства Маскоўскага. Войска ВКЛ і Польшчы ўзначальваў вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі.
— Бітва пад Воршай — гэта прыклад таго, як народы ВКЛ — беларусы, украінцы, літоўцы, палякі — мужна і разам змагаліся супраць імперскай агрэсіі ўсходняга суседа, здолеўшы атрымаць перамогу не столькі сілай, колькі розумам. І гэта добры напамін і прыклад для нас сённяшніх, як варта гэтую перамогу здабываць. Разам мы здольныя абараняць нашу свабоду і незалежнасць — гэта наша агульная справа! Дзень беларускай вайсковай славы — гэта таксама і дзень братэрства па зброі з нашымі суседзямі, якія гатовыя абараняць сваё права людзьмі звацца.
Павел Баркоўскі.
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні