Проект #ineedhelpby

Проект #ineedhelpby

Share

Здесь мы помогаем продуктами тем, кому это очень нужно. Получите или окажите помощь в Telegram-канале

04/08/2026

Гэты пост падзякі для арганізацыі INeedHelpBY Проект , якая робіць шмат добрых спраў.

Ад усяго сэрца дзякуем вам за тое, што з 2024 года вы на пастаяннай аснове падтрымліваеце жыхароў “Дома творцаў” і клапоціцеся пра іх, забяспечваючы прадуктамі з дастаўкай.
💟 Сотні людзей, якія праходзілі рэабілітацыю і жылі ў “Доме творцаў”, кажуць вам ДЗЯКУЙ!

Photos from Проект #ineedhelpby's post 03/31/2026

Мы шчыра дзякуем Беларускаму Аўтаполку і Беларуска-Украінскаму валанцёрскаму цэнтру «Сустрэча» за давер і падтрымку.

Для нас гэта значыць значна больш, чым проста словы падзякі. Гэта пра адчуванне, што мы не адны. Што ёсць людзі і каманды, якія думаюць і дзейнічаюць так жа — з верай, годнасцю і жаданнем дапамагчы.

Наша супраца — гэта пра салідарнасць, якая аб’ядноўвае. Пра людзей, якія падтрымліваюць адзін аднаго нават у самыя складаныя часы.

Мы вельмі цэнім гэта і ўдзячныя за магчымасць быць часткай агульнай справы.

Разам мы робім тое, што сапраўды мае сэнс.

Жыве Беларусь! Слава Украіне! 🇺🇦🤍❤️🤍

03/20/2026

250 імёнаў. 250 лёсаў. На волі.

Мы не рабілі пастоў апошнія амаль два гады. Мы проста працавалі. Ціха, сістэмна і без
перапынкаў.

Радыя за кожнага, хто сёння можа абняць блізкіх. Мы застаёмся на сувязі і працягваем дапамагаць. Столькі, колькі спатрэбіцца.

12/30/2024

🎁Ой, забыўся пра падарунак на Новы Год?🎁

Не хвалюйся – мы маем рашэнне! Падаруначны сертыфікат INeedHelpBY – гэта цудоўны спосаб казаць: «Я думаю пра цябе».

✨ Абяры свой варыянт:
👕 $35 – Падарунак са стыльнай футболкай.
🧥 $60 – Утульная і цёплая байка, якую яны палюбяць.

🌍 Незалежна ад таго, жывуць твае сябры ці сваякі ў іншым штаце або праз вуліцу - яны змогуць выбраць свой стыль у нашай краме на INeedHelpBY.org.

📮 Так, гэта імгненная дастаўка – ідэальны варыянт.

💡 Зрабі Новы Год твайго сябра яшчэ больш камфортным і стыльным!

👉 Заходзь на сайт INeedHelpBY, каб набыць падаруначны сертыфікат.

11/29/2024

🎄 СВЯТОЧНАЯ ЗНІЖКА -15% 🎁

Час цудаў і падарункаў ужо тут! Дорым вам святочны настрой і зніжку 15% на ўвесь наш мерч з 28 лістапада па 2 снежня ✨

Што адметнага ў нашым мерчы:
🤍 Высокая якасць матэрыялаў
❤️ Аўтэнтычныя беларускія прынты
💫 100% прыбытку ідзе на падтрымку палітвязняў

Шукаеце адмысловы падарунак для блізкіх? Наш мерч - гэта не проста стыльная рэч, гэта магчымасць стаць часткай вялікай добрай справы 🤍❤️🤍

Паспейце замовіць па спецыяльным кошце! Чакаем вас на нашым сайце INeedHelpBY.org 💌

#беларусь #мерч #падарункі #зніжкі #дапамога #зімовыраспродаж #беларускімерч #святочныяпадарункі

10/04/2024

Дети приходят в этот мир добрыми. Их сердца открыты, а взгляды чисты. Для них не существует вопросов о том, кем стать — они живут в моменте, дарят искренние улыбки и не думают о награде за свои поступки. Но с возрастом мы начинаем задаваться вопросом: кем быть? Мы гонимся за статусами, выбираем роли, строим образы. И в этом стремлении порой теряем ту первозданную доброту, с которой родились.

Может, главный секрет в том, что важно не столько кем ты станешь, сколько каким ты останешься? Добро — это не просто выбор, это возвращение к тому, что было в нас изначально. Нужно лишь сохранить его в мире, который часто заставляет забыть о нем и позволить ему проявляться через поступки.

Выбрать быть добрым — это значит помнить, кем ты был, прежде чем мир стал диктовать тебе, кем нужно стать.

09/24/2024

🔎 С момента прекращения помощи пострадавшим от репрессий в Беларуси и запуска программы поддержки для экстренно эвакуировавшихся, система выкупа продуктов изменилась. Мы хотим объяснить, как она работает сейчас и почему были внесены эти изменения.

🛒 Выкуп продуктов за границей осуществляется исключительно через волонтеров нашего проекта по нескольким причинам:

1️⃣ Приостановка работы бота. Мы остановили бот, чтобы обезопасить всех пользователей, находящихся в Беларуси. Теперь у нас нет инструмента, который бы автоматически связывал пострадавших с помощником.
2️⃣ Прием заявок через другие инициативы. С апреля мы сотрудничаем с проектом Срочной Гуманитарной Помощи. Четыре инициативы из этого проекта перенаправляют к нам заявки на продуктовую помощь.
3️⃣ Логистика. В Беларуси у нас был чёткий список магазинов с онлайн-оплатой и доставкой. За границей выстроить такой алгоритм сложно — каждая заявка требует индивидуального подхода.
4️⃣ Стоимость продуктов. В разных странах цены на продукты варьируются, что влияет на наполнение продуктовых корзин и их стоимость.

🫳 Нам очень жаль, что пришлось отказаться от старого метода работы, но мы надеемся на ваше понимание и поддержку!

09/21/2024

❗️Друзья, решением суда Ленинского района г.Гродно от 18 сентября 2024 года наша страница в социальной сети Instagram внесена в список экстремистских материалов.

➡️ Если вы находитесь в Беларуси либо планируете поездку на родину, просим вас из соображений безопасности отписаться от наших соцсетей, а также удалить лайки, комментарии и переписку с нами.

🙏🏻 Призываем вас к бдительности и ответсвенности. Ваша безопасность - наш приоритет!

Photos from Проект #ineedhelpby's post 08/29/2024

Сябры, у нас надзвычайная навіна!

👕 Мы рады паведаміць, што запускаем ineedmerch.org - друк на адзежы з вашым кастамізаваным дызайнам! Калі вы ўжо знаёмыя з нашай крамай беларускага мерча, то зараз у вас ёсць магчымасць не толькі насіць рэчы з душой, але і ствараць іх саміх.

💡 Наша місія — развіццё сацыяльнага бізнэсу, увесь прыбытак ад якога накіроўваецца на дабрачыннасць. «З кожным годам усё складаней знаходзіць сродкі для падтрымкі пацярпелых беларусаў. Але мы не просім грошай. Наша прапанова - дайце нам працу, і мы самі заробім на дапамогу. А вы атрымаеце вельмі якасны прадукт.» - кажа засноўнік INeedHelpBY

🎨 Стварыце штосьці асаблівае для сябе ці для свайго бізнэсу: няхай гэта будзе фотаздымак, ілюстрацыя, уласны дызайн ці нават малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Магчыма, вы хочаце пацешыць сяброў нестандартным падарункам ці вызначыцца на мерапрыемстве? Абмежаванняў няма, усё залежыць ад вашай творчай фантазіі.

🫶 Выкажаце свае каштоўнасці праз адзежу > апранайцеся з сэнсам > далучыцеся да місіі дапамогі. Зазірніце ў беларускую майстэрню па друку кастамізаванага мерча ineedmerch.org і стварыце штосьці ўнікальнае прама цяпер!

08/23/2024

🎂 Сёння важны для нас дзень - нам споўнілася 4 гады! Чатыры гады дабра, надзеі, веры, дапамогі, спачування, падзякі і салідарнасці. Мы шчыра лічым, што ўсё трымаецца на сэрцах неабыякавых людзей. Дзякуй за вашу падтрымку і давер!

🔎 За гэты час мы:
- стварылі глабальную сетку дапамогі, якая ахоплівае памагатых з усяго свету;
- распрацавалі ўнікальны ў сваім родзе Telegram-бот і сайт на дзвюх мовах;
- прытрымваліся строгіх этычных прынцыпаў, выкупляючы прадукты з адмыслова адабранага спісу;
- атрымалі падтрымку ад Святланы Ціханоўскай і Кардынацыйнай Рады;
- супрацоўнічалі з вядучымі беларускімі дабрачыннымі арганізацыямі, пашыраючы маштабы нашай дапамогі;
- аказвалі падтрымку студэнтам, страйкоўцам, палітвязням і іх сем’ям, а таксама тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій ці быў звольнены за выказванне сваіх палітычных поглядаў;
- пісалі лісты палітзняволеным, падтрымліваючы іх маральна;
- удзельнічалі ў марафонах, фэстах салідарнасці, а таксама выступалі на канферэнцыях;
- арганізоўвалі акцыі, дарылі дзецям падарункі пад ялінку і забяспечвалі іх канцылярскімі таварамі да пачатку навучальнага года;
- запусцілі платформу для пошуку паслуг сярод беларусаў, якая сталася прасторай для ўзаемадапамогі;
- адпраўлялі гуманітарную дапамогу ва Ўкраіну;
- афіцыйна атрымалі статут «экстрэмістаў», што ўмацавала нашу рашучасць працягваць сваю дзейнасць;
- стварылі ўласную краму, каб самастойна зарабляць сродкі для падтрымкі;
- арганізавалі экстраную дапамогу для беларусаў, змушаных эвакуявацца за мяжу.

➡️ Наш рух – гэта знак салідарнасці, дапамогі і ўстойлівасці ў найцяжэйшых умовах. Што далей?

💪🏻 Рэпрэсіі не спыняюцца. Тысячы беларусаў па-ранейшаму незаконна ўтрымліваюцца ў турмах, іх сем’і маюць патрэбу ў падтрымцы, а тыя, хто вызваліўся, змушаны пачынаць жыццё нанова. Мы не спынімся. Мы працягваем нашу працу, каб быць для іх апорай у цяжкія часы.

❤️ Дзякуй усім, хто быў з намі і тым, хто працягвае быць побач!

08/22/2024

Год назад у нас зародилась пионерская для беларуских благотворительных организаций идея создания социального бизнеса. Пожертвований становилось все меньше, невозможно было сидеть сложа руки. Мы решили, что для независимости и стабильного функционирования инициативы пора научиться зарабатывать деньги самим. Таким образом, с декабря мы запустили производство мерча, вся прибыль от которого направляется на поддержку беларуских семей, пострадавших от репрессий. Самое время подвести итоги: на сегодняшний день с продажи мерча выкуплено 72 продуктовые корзины!

Начинать новое всегда непросто, ведь сложно предугадать, как это воспримет общество. Спасибо всем, кто поддержал нашу идею, купил что-то для себя и одновременно помог беларусам. Надеемся, что это только начало большого пути и впереди нас ждет еще больше классных идей и добрых дел!

Want your business to be the top-listed Government Service in Tampa?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Category

Telephone

Address


Tampa, FL